19 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне Зяленскі і Цімашэнка абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі

11
Ва Украіне Зяленскі і Цімашэнка абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Паміж прэзідэнтам і кіраўніцай партыі адбылася завочная пікіроўка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што лідарка «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка, якая нядаўна заявіла аб пераходзе партыі ў апазіцыю да дзейнай улады, прапаноўвала сваіх людзей на пэўныя пасады ў абмен на падтрымку «Слугі народа» ў Вярхоўнай Радзе, піша «Новое время».

«Учора паглядзеў «Свабоду слова» на ICTV. Там Юлія Уладзіміраўна распавядала, што прапаноўвала нам новых людзей на розныя пасады. Людзей, якія «забяспечаць інвестыцыі» ... Так, Юлія Уладзіміраўна сапраўды прапаноўвала. Яна прынесла спіс сваіх людзей для прызначэння на «салодкія» месцы. А наўзамен абяцала цягам года галасаваць за ўсе законы разам са «Слугой народа» ў Вярхоўнай Радзе», - напісаў ён у сваім Facebook.

У сваю чаргу Юлія Цімашэнка адказала прэзідэнту Украіны, што палічыла б за лепшае гаварыць з Зяленскім «пра лёсы краіны», але ён, на жаль, «выбраў іншы тон».

«Тады нагадаю Вам, што ёсць яшчэ адна даўняя ўкраінская традыцыя. Раз на пяць гадоў некаторым украінскім прэзідэнтам здаецца, што яны ўзялі джэк-пот! А далей усё паводле сцэнару... Ну вы ў курсе... Словам, чакаем Вас на карпаратывах... Можна са сваім піяніна:)», - заявіла яна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках