28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ФСАН зноў утварылася дзірка

17
У ФСАН зноў утварылася дзірка
КАРЫКАТУРА: CARTOON.KULICHKI.COM

Грошы давядзецца браць з бюджэту.

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога беларусам плацяць пенсіі, дапамогі і іншыя выплаты, вось ужо які год адчувае недахоп сродкаў. Таму на тое, каб падтрымаць пенсіі на ўзроўні 40% ад сярэдняга заробку, з бюджэту налета выдаткуюць 777 мільёнаў рублёў. Усяго ж у фонд з бюджэту пералічаць 1,96 мільярда рублёў, паведамляе onliner.by.

Пра гэта падчас апошняй сесіі так званых дэпутатаў цяперашняга склікання заявіла міністр працы Ірына Касцевіч. Паводле яе слоў, за мінулы студзень - кастрычнік пакуль бюджэтнай дапамогі фонду не спатрэбілася. Але ўжо на выплаты з лістапада спатрэбіцца частка з запланаваных сродкаў.

- Агульная сума выдаткаў бюджэту фонду за гэты час склала 12,9246 млрд рублёў і накіраваная на выплату пенсій, дапамог, прафесійных пенсій, фінансаванне мерапрыемстваў забеспячэння занятасці насельніцтва, фінансаванне санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення і іншых выплат у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, - адзначыла міністр.

Дэпутаты прагаласавалі за выдзяленне сродкаў для фонду адразу ў двух чытаннях.

Як растлумачылі Onliner у міністэрстве працы, асноўная задача ФСАН - гэта выплаты пенсій і дапамог. Менавіта на гэта ідуць тыя самыя 34% ад заробку, якія пералічвае працадаўца за работнікаў. Але на фонд таксама ўскладзеныя абавязкі ў фінансаванні санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення і другіх не страхавых выплат. На не страхавыя выдаткі запланаваныя 973 мільёны рублёў. 949 млн пойдуць на выплату дапамог па догляду інвалідаў 1-2-й груп або асобаў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, мерапрыемствы ў занятасці насельніцтва, дзіцячага санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення, а таксама падтрыманне пенсій на ўзроўні 40% ад сярэдняга заробку (тыя самыя 777 млн рублёў).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках