16 снежня 2019, панядзелак, 8:33
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Зяленскі: Пытанне выбараў на Данбасе будзем абмяркоўваць пасля вываду адтуль наймітаў

6
Зяленскі: Пытанне выбараў на Данбасе будзем абмяркоўваць пасля вываду адтуль наймітаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны распавёў, чаго чакае ад сустрэчы ў нармандскім фармаце.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што на сустрэчы ў нармандскім фармаце варта пачаць абмеркаванне магчымасцяў правядзення мясцовых выбараў на часова акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія могуць адбыцца пасля вываду з гэтых тэрыторый усіх незаконных узброеных фармаванняў.

Як інфармуе "Інтэрфакс-Украіна", пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў аўторак пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.

"Ёсць сур'ёзныя пытанні, звязаныя з бяспекай, гуманітарныя пытанні. Ёсць пытанні, звязаныя з мясцовымі выбарамі. Гэта значыць, мы павінны казаць пра магчымасці правядзення мясцовых выбараў пасля таго, як там не будзе ніякіх вайсковых незаконных фармаванняў. Пачаць гэтую размову мы павінны", - сказаў Зяленскі.