18 красавiка 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Мянчук паказаў, як працуе «закон аб адтэрміноўцы»

9
Фотафакт: Мянчук паказаў, як працуе «закон аб адтэрміноўцы»

«Палатачнікі» ўвялі прыгоннае права.

Нашумелы закон «аб адтэрміноўцы», прыняты летам 2019-га, дзейнічае. Калі памятаеце, адно з яго галоўных палажэнняў - «ухілістам» могуць забараніць выязджаць за межы Беларусі, прычым зрабіць гэта значна прасцей, чым раней: без распачынання крымінальнай справы. Тое, як гэта працуе, паказаў мянчук Яўген Анкудзінаў - у адной фатаграфіі, паведамляе kyky.org.

«1861 [год] - скасаванне прыгоннага права.

1948 - Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

1984 - раман-антыўтопія Джорджа Орўэла, выдадзены ў 1949 годзе.

2019 - Менск. Цэнтральны РВК. БССР.

Эвалюцыя.

Спачатку вось гэта, потым, паводле новага закона «аб адтэрміноўцы», ніводнай афіцыйнай позвы, бо позвы зараз могуць разносіць работнікі ЖЭСа. А затым месяц драйву і рок-н-ролу, і не тое: прэзумпцыя невінаватасці - гэта да братоў Вайнер.

Навабранец, памятай: ты для ўлады асоба па-за законам», - падпісаў допіс Анкудзінаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках