25 красавiка 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею могуць адхіліць ад Еўра-2020

15
Расею могуць адхіліць ад Еўра-2020

РФ чакаюць чарговыя санкцыі, калі будзе даказаная падмена допінг-пробаў.

Расея рызыкуе сутыкнуцца з чарговымі санкцыямі з боку Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA).

Як сцвярджае Daily Mail, Расею адхіляць ад удзелу ў спартыўных спаборніцтвах і пазбавяць права праводзіць турніры ў тым выпадку, калі будзе даведзены факт падробкі інфармацыі маскоўскай лабараторыі РУСАДА, паведамляе «Эхо Москвы».

Выканаўчы камітэт WADA збярэцца 9 снежня, каб разгледзець афіцыйную рэкамендацыю ад незалежнага камітэта, які, як чакаецца, закліча адклікаць ліцэнзію ў РУСАДА.

Расея ў выпадку пазбаўлення ліцэнзіі РУСАДА можа быць адхіленая ад Алімпіяды, а таксама чэмпіянату Еўропы-2020 і страціць права правядзення матчаў турніру ў Санкт-Пецярбургу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках