23 красавiка 2024, aўторак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шут-рэаліст

12
Шут-рэаліст
МАКСІМ ГАЛКІН

Пуцін дарма ігнаруе папярэджанні Галкіна.

У мінулым, калі прыдворны блазан казаў расейскаму цару што-небудзь благое, ён рызыкаваў падвергнуцца збіццю і панесці жорсткае пакаранне. Цяперашні гаспадар Крамля ігнаруе папярэджанні блазна, і яго жарты вымушаныя парыраваць хатнія пуцінскія «салаўі», піша партугальскае выданне Observador (пераклад - inosmi.ru).

Падчас візіту на касмадром «Усходні», на Далёкім Усходзе Расеі, Уладзімір Пуцін з абурэннем адзначыў: «Сто разоў сказана было - працуйце празрыста, грошы вялікія вылучаюцца, праект практычна носіць агульнанацыянальны характар! Не, крадуць - сотнямі мільёнаў». І дадаў: «Ужо некалькі дзясяткаў крымінальных спраў распачата, адбыліся ўжо рашэнні судоў, у турме людзі сядзяць. Не, парадку так там дагэтуль не ўдалося навесці як след».

Галоўны салавей Крамля Дзмітрый Пяскоў паспрабаваў «выратаваць становішча», сказаўшы: «Усяго было выкрадзена... 11 мільярдаў рублёў [блізу 137,5 мільёна еўраў]. Вернута 3,5 мільярда рублёў»... На будаўніцтва быў выдзелены 91 мільярд рублёў (1 137,5 мільёна еўраў).

Дзмітрый Рагозін, палітык нацыяналістычнага і шавіністычнага толку, якога Уладзімір Пуцін ужо даўно паставіў на чале «Раскосмасу» (Расейскае касмічнае агенцтва), каб той кіраваў заваяваннем касмічнай прасторы, дайшоў да таго, што зняпраўдзіў словы расейскага лідара: «Ніякіх падстаў турбавацца з нагоды таго, што грошы выдаткоўваюцца неэфектыўна, у нас пакуль няма, нейкіх фактаў трывожных таксама няма».

А што ж кажа блазан?

Другога кастрычніка Вядомы расейскі комік Максім Галкін выступіў з канцэртам, які адзін з гледачоў засняў на свой мабільны тэлефон і фрагментамі выклаў у сацыяльныя сеткі. Здаецца, у гэтым выступе гумарыст раскрывае сапраўдныя прычыны карупцыі і атмасферы ціску, што пануе ўнутры расейскага грамадства.

Галкін звярнуў увагу на тое, якім ганебным спосабам расейскія тэлеканалы адцягваюць увагу гледачоў ад праблем краіны: «Нам увесь час распавядаюць пра Украіну. Мяне ўжо так гэта дастала, я ж не ва Украіне жыву. Што вы мне ўвесь час пра яе расказваеце? Вы нам пра нас раскажыце. Як быццам у нас усё наладзілася і засталося толькі вось украінцам дапамагчы».

Асудзіўшы цэнзуру ў расейскіх СМІ, Галкін указаў на галоўную праблему: «Цяпер у нас ёсць цэнзура, не ўсё можна гаварыць з тэлевізійнага экрана. Але я іх разумею, зараз такая абстаноўка складаная... Калі яна ў нас была простая? Вядома, Уладзімір Уладзіміравіч [Пуцін] малайчына, ужо 20 гадоў ва ўладзе, гэта ён ужо Брэжнева [былога генеральнага сакратара Камуністычнай партыі СССР, які кіраваў з 1964 да 1982 года] абагнаў. Вядома, ён разумее лепш за нас, таму што ён так даўно там. Натуральна, яму сумна з гэтымі сусветнымі лідарамі, якія, наіўныя людзі, змяняюцца кожныя чатыры гады...»

«У нас ужо цэлае пакаленне людзей нарадзілася, адвучыўшыся, ужо яны самі нарадзілі. І ўсё гэта было пры Пуціне, яны нават не ведаюць, што ёсць іншы прэзідэнт, яны думаюць, што сама пасада так называецца - «Пуцін». «Пуцін» - гэта пасада, «Пуціным» можа быць толькі Пуцін. Ну і правільна. У нас у прынцыпе заўсёды народ цягнуўся да цара», - дадаў гумарыст.

Ці можна што-небудзь запярэчыць Галкіну, калі ён падсумоўвае: «Карацей кажучы, у яго [Пуціна] такі досвед тут! Ён ведае ўжо, як дарогі пракласці, калі пенсіянерам трэба выходзіць на пенсію... Ён усё разумее. Ён нават ведае, дзе жураўлю яйкі трэба адкласці».

Магчыма, такі гумар нават спадабаўся б расейскаму лідару (пра гэта мы можам толькі здагадвацца, бо гэта адна з многіх дзяржаўных таямніц), але «адданыя салаўі» не маглі не адрэагаваць на «паклёп» блазна.

Мне не хочацца верыць у тое, што Уладзімір Пуцін прымусіць коміка маўчаць, але ён, зразумела, не прыслухаецца да яго слоў, бо, як сказаў Галкін, цару «сумна ўжо з намі. Мы сумныя, у нас праблемы, нам пенсіі не тыя, там не тое зрабілі, тут не тое. А ён ужо іншымі маштабамі думае, ён ужо Марс у думках заваёўвае».

Хоць у найбліжэйшы час у Расеі не варта чакаць грамадзянскага пратэстнага руху - накшталт таго, які вымусіў кіраўніка Балівіі Эва Маралеса сысці ў адстаўку - мяркую, што Пуціну варта пра гэта падумаць, праўда, хутчэй за ўсё, ён не стане сябе турбаваць: магчыма, расейскі прэзідэнт і не думае пра Марс, але ў аблоках дакладна «лунае».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках