14 лiстапада 2019, Чацвер, 13:10
Добрая навіна
Рубрыкі

80-гадовы пасажыр «замінаваў» самалёт Менск – Санкт-Пецярбург

5
80-гадовы пасажыр «замінаваў» самалёт Менск – Санкт-Пецярбург
Иллюстрационное фото

Самалёт правяралі сапёры.

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 340 КК Беларусі ў дачыненні да 80-гадовага пасажыра, які надумаў "замінаваць" самалёт. Увечары 1 лістапада пры пасадцы на рэйс Менск – Санкт-Пецярбург у Нацыянальным аэрапорце "Менск", ён паведаміў, што на борце магчымы выбух, паведамляе Telegram-канал СК.

Месца здарэння праверылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы і не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.

Цяпер мужчыну давядзецца адказваць паводле закону за заведама лжывае паведамленне пра небяспеку.