14 лiстапада 2019, Чацвер, 13:14
Добрая навіна
Рубрыкі

На Берасцейшчыне шматдзетная настаўніца музыкі скончыла жыццё самагубствам

На Берасцейшчыне шматдзетная настаўніца музыкі скончыла жыццё самагубствам
МАРЫЯ РАМАНЮК

Жанчына выкладала музыку ў Іванаўскай школе №4.

Гэта адзіная гарадская школа на Берасцейшчыне, у якой навучанне вядзецца на беларускай мове.

Настаўніцу звалі Марыя Раманюк. Ёй было 40 гадоў, піша nn.by.

Раманюк працавала выкладчыцай па класе акардэона. Замужам, муж працуе кіроўцам машыны хуткай дапамогі. У пары трое дзяцей, два хлопчыкі і дзяўчынка. Усе непаўналетнія, малодшая дачка яшчэ толькі ў другім класе.

Цяпер па Іванаве ходзяць чуткі, што нібыта настаўніца не вытрымала напружання на працы.

Адміністрацыя школы традыцыйна не каментуе выпадак. Але некаторыя настаўнікі кажуць, што трагедыя наўрад ці звязана з працай.

«Праблем у школе не было. Ні сварак з калегамі, ні канфліктаў з дзецьмі. Пра гэта б ведалі. На праблемы ў сям'і яна таксама не скардзілася. Увогуле, мы ж бачылі яе штодня на працы - і ніхто не заўважыў, што нешта не ў парадку», - кажуць калегі.

Вядома толькі, што пасля працы Марыя ўчыніла самагубства ў сваёй кватэры. Дзеці ў гэты час нібыта былі дома - цяпер жа пачаліся вакацыі. Цела жанчыны знайшлі на балконе.

Пахавалі Марыю Раманюк 2 лістапада.