25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рухае кантыненты?

Што рухае кантыненты?

Навукоўцы вылучылі новую тэорыю.

Даследаванне рухаў зямной кары, праведзенае міжнароднай групай навукоўцаў, дало нечаканыя вынікі. Пра гэта 1 лістапада паведамляе выданне Science Alert.

Раней уважалася, што рухі ў зямной кары адбываюцца пад уздзеяннем канвекцыйных плыняў у мантыі, калі разагрэтая вадкасць знізу падымаецца да паверхні, і наадварот верхнія больш халодныя пласты апускаюцца ўніз.

Аднак група навукоўцаў з Францыі і ЗША паводле вынікаў праведзенага даследавання па руху тэктанічных пліт заявіла, што агульнапрынятыя тэорыі сёння патрабуюць перагляду.

Навукоўцы стварылі 3D-мадэль нашай планеты і на працягу дзевяці месяцаў назіралі за яе развіццём. За гэты час на трохмернай мадэлі Зямлі прайшоў перыяд роўны 1,5 мільярдаў гадоў.

У выніку даследаванне прывяло да зусім нечаканых высноў. Карціну, якую атрымалі навукоўцы, кажа, што мы не плаваем па плыні мантыі, а ідзём на «ветразных лодках» у выглядзе кантынентальных пліт. Што менавіта рух зямной кары стварае патокі ў мантыі, а не наадварот.

«Вынікі паказваюць на перавагу сілы прыцягнення пліты над супрацівам мантыі ў падставе пліты, што кажа пра тое, што тэктанічныя пліты кіруюць мантыйнай плынню», - гаворыцца ў справаздачы.

Аднак навукоўцы ўдакладняюць, што 20-40 адсоткаў паверхні ўсё-такі можа рухацца ў плыні мантыі, але большая частка супраціўляецца яе руху.

Пад зямной карой адбываецца значна больш, чым мы можам разгледзець з паверхні, і мы дагэтуль не можам дакладна ўявіць, як узаемадзейнічаюць плыні мантыі і кары, тлумачаць даследнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках