28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ Кітая: Заняпад Расеі неўнікнёны, і нават Пуцін не ўратуе

23
СМІ Кітая: Заняпад Расеі неўнікнёны, і нават Пуцін не ўратуе

Для гэтага ёсць сама менш пяць прычынаў.

Нядаўна ў міжнароднай супольнасці сталі шырока распаўсюджвацца весткі, што Пуцін шукае пераемніка, і для яго нават падрыхтаваны цэлы спіс прэтэндэнтаў. Але бадзёры і энэргічны не на гады Уладзімір Пуцін не даў ясна зразумець, ці хоча ён саступіць дарогу маладым. Бог даў Пуціну 20 гадоў на кіраванне краінай, але здаецца, што за гэты час ён ніколькі не пастарэў, піша кітайскае выданне Sohu (пераклад – inosmi.ru).

Нягледзячы на яго не зусім выкананае абяцанне – «дайце мне 20 гадоў, і я вярну вам моцную Расею», – сітуацыя ў Расеі моцна змянілася ў параўнанні з ельцынскіх перыядам.

Але кім ні лічыў бы сябе Пуцін, ягоны «поспех» карэніцца ва ўвяданні Расеі. Менавіта такая Расея дае яму магчымасць «бліснуць» сваімі навыкамі.

Таму «ратавальнік» Расеі Пуцін не валодае дастатковай энэргіяй для поўнай мадэрнізацыі Расеі. Хоць яна і дамаглася прагрэсу пад ягоным кіраўніцтвам, гэта не азначае, што яна ўстала на ногі.

Насамрэч праз розныя закаранелыя сацыяльныя праблемы Расея ўсё больш аддаляецца ад былой звышдзяржавы – Савецкага Саюза. Нават эканамічнае развіццё тут не дапаможа.

Ёсць некалькі прычынаў гэтага цяжкага становішча.

Першая – глыбока ўкаранёная сталінская мадэль.

Будучы спадчынніцай Савецкага Саюза, Расея, натуральна, з'яўляецца «асноўным выгаданабытчыкам» ад сталінскай мадэлі, якая глыбока ўкаранілася ў гісторыі і не можа быць лёгка ўхіленая распадам Савецкага Саюза.

Праз класавую барацьбу, выкліканую сталінскім «пасярэдніцтвам» і культываваннем прывілеяванага класу, пасля распаду СССР на чале Расеі ўсё яшчэ стаяла група «слуг», уключаючы Барыса Ельцына.

Калі ўсе лідары краіны валодаюць сярэднімі здольнасцямі, яе лёс відавочны. Пуцін як найлепшы ў гэтай групе сярэдніх людзей сапраўды вылучаўся і пераўзыходзіў іх сваімі здольнасцямі.

Другая прычына – алігархія.

Распад Савецкага Саюза для народа – гэта толькі змена назвы краіны, а для прывілеяванага класу гэта сапраўды было палёгкай. З тых часоў яны ўжо не баяцца быць ліквідаваныя народам, таму людзі прывілеяванага класу, як ударная сіла развалу Савецкага Саюза, ператварыліся ў «новых расейцаў».

Паколькі такія людзі валодаюць большай часткай улады і рэсурсаў краіны, яны, натуральна, сталі ўплывовымі алігархамі.

Для ўмацавання сваёй улады Ельцын без ваганняў заключыў палітычную ўгоду з алігархамі так, што яны маглі цалкам кантраляваць Расею. Хоць Пуцін і цісне непаслухмяных алігархаў, цяжка паўплываць на тых, хто валодае занадта вялікі уладай.

Трэцяя прычына – вялізныя прабелы ў эканамічнай мадэлі.

Распад Савецкага Саюза – самая трагічная падзея ў расейскай гісторыі, таму што гэта не толькі прымусіла Расею страіць вялікую Радзіму, але і страціць трывалы падмурак для адраджэння, то-бок моцную і цэласную прамысловую сістэму.

Праз раскраданне капіталу Захадам і дзейнасць групы алігархаў расейская прамысловая сістэма атрымала непапраўную траўму, таму Расея, каб зарабіць на жыццё, можа толькі прадаваць рэсурсы і залежаць ад міжнароднага рынку.

Праз адзіную эканамічную мадэль развіццё расейскай эканомікі заўсёды было слабым і няўстойлівым, высокі ўзровень беспрацоўя яшчэ больш прывёў да стратаў сярод насельніцтва.

Прычына гэтага – скарачэнне колькасці насельніцтва.

Насельніцтва з'яўляецца важнай асновай для адраджэння і ўздыму краіны, але Расея страчвае гэтую аснову.

Праз халодны клімат разам з распадам Савецкага Саюза Расея страціла вялікую колькасць насельніцтва і прыдатную для жыцця тэрыторыю, насельніцтва краіны значна скарацілася.

З прычыны доўгатэрміновага эканамічнага застою вялікая колькасць расейцаў надумала іміграваць у Заходнюю Еўропу ці Кітай, што прыводзіць да сталага скарачэння насельніцтва краіны. Высокі ўзровень беспрацоўя таксама штурхае усё больш людзей у прорву п'янства, таму ў Расеі назіраецца жудасны адмоўны прырост насельніцтва.

З пункту гледжання цяперашняга напаўмёртвага стану расейскай эканомікі, тэндэнцыя скарачэння колькасці насельніцтва ў кароткатэрміновай перспектыве істотна не зменіцца праз падтрымку дэмаграфічнай палітыкі Расеі.

Нарэшце, неспрыяльная міжнародная абстаноўка.

Эканамічны спад Расеі шмат у чым абумоўлены дзеяннем заходніх краінаў.

Акрамя раскрадання краіны пасля распаду Савецкага Саюза, заходнія краіны на чале са Злучанымі Штатамі цягам доўгага часу трымалі Расею ў коле, што таксама прывяло да стагнацыі расейскай эканомікі.

Ва ўмовах лютай правакацыі заходніх краінаў усё, што можа зрабіць Пуцін, – гэта даць адпор. Але такія дзеянні мала ўплываюць на нацыянальнае развіццё Расеі, па-ранейшаму цяжка вывесці краіну з заняпаду.

Таму, нягледзячы на пэўныя поспехі Пуціна, заняпад Расеі неўнікнёны. Той факт, сыдзе Пуцін ці не, толькі зменіць хуткасць гэтага спаду, але ён не ў сілах карэнным чынам паўплываць на сітуацыю, якая склалася.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках