20 красавiка 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прымусіць уладу выканаць волю грузінскага народа»

1
«Прымусіць уладу выканаць волю грузінскага народа»
ФОТА: УЛАДЗІМІР УМІКАШВІЛІ

Апазіцыя ў Грузіі агучыла план дзеянняў.

«25 лістапада ў Тбілісі плануецца акцыя пратэсту, а 26 лістапада – пікетаванне парламента», – на мітынгу перад парламентам Грузіі быў абвешчаны план дзеянняў апазіцыі і арганізатараў мітынгу, паведамляе «Грузія онлайн».

Адзін з арганізатараў акцыі Шота Дыгмелашвілі, яшчэ раз расказаў пра патрабаванні і адзначыў, што прапарцыйныя выбары з'яўляюцца неўнікнёнай неабходнасцю.

Пра планы апазіцыі апавёў Георгій Гугава.

«Для мяне вялікі гонар ад імя апазіцыйнага фармату абвесціць сённяшні ўзгоднены план дзеянняў. У панядзелак, а семай гадзіне, мы збярэмся на плошчы Рэспублікі, адбудзецца маштабнае шэсце, марш да Руставэлі і парламент зноў будзе пікетаваны. Нашы дзеянні будуць прынцыповымі, непарушнымі, канстытуцыйнымі, законнымі, у адрозненне ад іх. Мы прымусім гэты ўрад сысці пасля мірных, справядлівых і прапарцыйных выбараў, алігархія павінна скончыцца ў гэтай краіне. У той жа час да панядзелка будуць праходзіць акцыі, пікетаванні адміністрацыйных будынкаў, мы павінны стварыць невыносную абстаноўку, невыносныя ўмовы, каб прымусіць уладу выканаць волю грузінскага народа і пазбавіць гэтую краіну ад цяперашняй улады», – заявіў Георгій Гугава, які дадаў, што ўдзельнікі акцыі не дадуць дэпутатам магчымасці правесці сесію ў аўторак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках