20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазырскім памежным атрадзе пакончыў з сабой яфрэйтар тэрміновай службы

19
У Мазырскім памежным атрадзе пакончыў з сабой яфрэйтар тэрміновай службы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Загінуламу было 20 гадоў.

У Мазырскім памежатрадзе пакончыў з сабой вайсковец тэрміновай службы.

Расследаваннем здарэння займаецца Следчы камітэт Беларусі, які вызначае прычыны і абставіны трагедыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Цела вайскоўца тэрміновай службы з прыкметамі суіцыду знайшлі 20 лістапада а 2-й гадзіне ночы. Загінуламу яфрэйтару было 20 гадоў.

– Ён быў прызваны ў органы памежнай службы ў лістападзе 2018 года. Службу праходзіў у Мазырскім памежным атрадзе. Характарызаваўся станоўча. Меў заахвочванні ад камандавання часткі, у тым ліку падзяку за разумную ініцыятыву і стараннасць, выяўленыя пры нясенні службы, адважныя дзеянні ў выяўленні і затрыманні парушальніка мяжы, а таксама высокія паказнікі на службе за III квартал 2019 года. З асабістых гутарак вызначана, што пасля тэрміновай ваеннай службы планаваў застацца на ваенную службу паводле кантракта, – апавялі ў ДПК.

У лістападзе ён вярнуўся ў памежатрад з адпачынку, які праводзіў дома.

Расследаваннем здарэння займаецца Следчы камітэт Беларусі, які вызначае прычыны і абставіны трагедыі.

Камандаванне Дзяржпамежкамітэта выказвае спачуванні родным і блізкім вайскоўца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках