18 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Маўрынью – новы галоўны трэнер «Тотэнхэма»

3
Афіцыйна: Маўрынью – новы галоўны трэнер «Тотэнхэма»
ЖАЗЭ МАЎРЫНЬЮ

Ягоны кантракт дзейнічае да канца сезону 2022/23.

Партугальскі спецыяліст Жазэ Маўрынью афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам «Тотэнхэм Хотспур». Ягоны кантракт дзейнічае да канца сезону 2022/23, пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Толькі ўчора, 19 лістапада, са сваёй пасады сышоў Маўрысіа Пачэціна, які ўзначальваў «Тотэнхэм» з 2014 года і ў мінулым сезоне давёў каманду да фіналу Лігі чэмпіёнаў, у якім «шпоры» саступілі «Ліверпулю».

Апошнім месцам працы Маўрынью быў «Манчэстэр Юнайтэд». Партугалец быў звольнены з ангельскага клуба ў снежні 2018 года. Раней ён двойчы працаваў у «Чэлсі», які тры разы прыводзіў да чэмпіёнскага тытула АПЛ (2005, 2006, 2015).

«Я вельмі рады далучыцца да клуба з такой вялікай спадчынай і такімі гарачымі заўзятарамі. Мне не церпіцца пачаць працу з такімі высакакласнымі гульцамі і маладымі хлопцамі акадэміі. Праца з гэтымі гульцамі – вось што мяне прывабіла ў гэтым клубе», – прыводзіць словы Маўрынью афіцыйны сайт «Тотэнхэм».

«Запрасіўшы Жазэ, мы займелі аднаго з самых паспяховых футбольных спецыялістаў. У яго гіганцкі досвед, ён здольны натхняць каманду і з'яўляецца цудоўным тактыкам. Маўрынью заваёўваў трафеі ў кожным клубе, у якім працаваў. Мы верым, што з ім у распранальню прыйдзе энэргія і вера ў поспех», – прыводзіць словы прэзідэнта клуба Дэніэла Леві прэс-служба «шпор».

Паводле звестак журналіста beIN Sports Танкрэда Палмера, Маўрынью пагадзіўся на той самы заробак (блізу 13 млн еўраў за год), што быў у Маўрысіа Пачэціна. Пры гэтым у «Манчэстэр Юнайтэд» Маўрынью зарабляў 20 млн за сезон.

«Тотэнхэм Хотспур» набраў 14 балаў за 12 матчаў і займае 14-е месца ў турнірнай табліцы ангельскай Прэм'ер-лігі. Лідарам спаборніцтваў на гэты момант з'яўляецца «Ліверпуль», які набраў 34 балы за 12 матчаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках