25 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і ЕЗ абмеркавалі пагадненне пра асацыяцыю

1
Украіна і ЕЗ абмеркавалі пагадненне пра асацыяцыю

Дакумент будуць удасканальваць у 2020 годзе.

Еўразвяз і Кіеў абмеркавалі тэкст пагаднення пра асацыяцыю. Дакумент будуць удасканальваць у 2020 годзе.

Падчас пасяджэння Камітэта асацыяцыі Украіна – ЕЗ бакі правялі "ўступную" размову для ўдасканалення тэксту пагаднення пра асацыяцыю. Пра гэта паведамляе korrespondent.net.

Паводле словаў намесніка міністра развіцця, эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі, гандлёвага прадстаўніка Украіны Тараса Качкі, размова тычылася тэксту пагаднення.

"Мы мяркуем, што любое абнаўленне або прагляд – гэта развіццё Пагаднення ў тых рамках і паводле прынцыпаў, якія ёсць цяпер. Мы мяркуем, і Еўрапейскі звяз гэта падтрымлівае, што гаворка можа ісці пра эвалюцыю, а не пра нейкае карэннае змяненне Пагаднення. У пагадненні закладзена шмат добрых рэчаў, якія трэба проста рэалізоўваць", – сказаў Качка.

Ён адзначыў, што Украіну ў працы над абнаўленнем Пагаднення пра асацыяцыю з ЕЗ цікавяць тры галоўныя тэматычныя блокі.

Першы блок тычыцца перагляду тарыфаў, таму што яны заснаваныя на перамовах з ЕЗ, якія адбыліся ў 2006–2007 гадах. Другі – тычыцца абнаўлення палажэнняў пра нетарыфныя бар'еры, так званы "прамысловы бязвіз".

Трэці чыннік – гэта развіццё самой угоды, яе адаптацыя да змены ў рэгуляторных правілах, якія адбыліся ў Еўразвязе. За 10 гадоў, якія прайшлі з моманту перамоваў, не толькі абнавіліся нарматыўна-прававыя акты ЕЗ, але ў некаторых сферах карэнным чынам памяняліся рэгулятарныя нормы.

"Мы дакладна зафіксавалі нашу галоўную задачу на 2020 год – прайсці ўсю падрыхтоўчую працу, каб выйсці на этап фармальных перамоваў (адносна ўдасканалення Пагаднення). Мы зафіксавалі таксама канкрэтны план дзеянняў – што менавіта павінен зрабіць украінскі бок, што мы пачынаем сёлета, і што павінны зрабіць на канец наступнага года", – адзначыў чыноўнік.

Раней у ЕЗ назвалі ўмовы, у якіх можна абмеркаваць перспектыву сяброўства Украіны. У Еўрапарламенце мяркуюць, што для размовы пра перспектыву сяброўства Украіны ў ЕЗ трэба паспяхова правесці рэформы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках