19 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху і лідар апазіцыі Ганц не змаглі сфармаваць кааліцыйны ўрад

Нетаньяху і лідар апазіцыі Ганц не змаглі сфармаваць кааліцыйны ўрад
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ
ФОТА: REUTERS

Цяпер кожны дэпутат Кнэсэта можа запатрабаваць у прэзідэнта Ізраіля мандат на фармаванне кабінета міністраў.

У Ізраілі дзейны прэм'ер-міністр Беньямін Нетаньяху і лідар левацэнтрысцкага блока «Кахоль-лаван» («Сіне-белыя») Бені Ганц не змаглі дамовіцца аб фармаванні шырокага ўрада. Пра гэта яны расказалі пасля сустрэчы, якая прайшла напярэдадні вечарам, паведамляе «Новая газета».

Пасля вераснёўскіх выбараў - другія за год, - дзе правая партыя «Лікуд» Нетаньяху не змагла атрымаць большасць, першым на працягу 28 дзён спрабаваў стварыць кабінет міністраў сам Нетаньяху. Аднак у кастрычніку ён вярнуў свой мандат прэзідэнту за два дні да заканчэння тэрміну, праз тое, што Ганц адмовіўся ад фармаванні кампраміснага ўрада нацыянальнага адзінства.

28-дзённы тэрмін Ганца падыдзе да канца ўночы 21 лістапада. Згодна з твітарам дзейнага прэм'ера, лідар «Кахоль-лаван» выступіў супраць плана прэзідэнта Рэўвэна Рыўлін, каб Кабмін зноў узначаліў Нетаньяху. Ён таксама папракнуў Ганца ў вядзені перамоў аб фармаванні ўрада з ізраільскімі арабскімі партыямі.

Цяпер, як адзначае Haaretz, у кожнага дэпутата Кнэсэта будзе 21 дзень, каб заручыцца падтрымкай большасці сваіх калег і запатрабаваць у прэзідэнта мандат на фармаванне ўрада. У выпадку няўдачы ў краіне абвесцяць паўторнае галасаванне. І Ганц, і Нетаньяху разглядаюць трэція за год выбары як «дрэнны варыянт». Магчымымі варыянтамі Haaretz называе стварэнне ўрада нацыянальнага адзінства або фармаванне ўрада меншасці з «Аб'яднаным арабскім спісам».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках