19 красавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луіс Аяла: Аляксандру Лукашэнку была пастаўленая ўмова

8
Луіс Аяла: Аляксандру Лукашэнку была пастаўленая ўмова
Луіс Аяла

Генеральны сакратар Сацінтэрна - пра сітуацыю ў Беларусі.

На адкрыцці Камітэта Сацінтэрна ў Менску выступіў Луіс Аяла (Чылі), генеральны сакратар Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У часы Піначэта Луіс Аяла быў лідарам моладзевага пратэсту супраць дыктатуры, палітычным зняволеным, шмат гадоў правёў у выгнанні.

Генеральны сакратар Сацінтэрна распавёў пра тое, як Лукашэнка хацеў сустрэцца з ім і яго таварышам з Сацінтэрна, тагачасным прэм'ер-міністрам Чэхіі. Але яму была пастаўлена ўмова: сустрэча адбудзецца, калі ў ёй будзе ўдзельнічаць Мікалай Статкевіч, лідар Народнай Грамады - партыі, якая прадстаўляе ў Сацінтэрне Беларусь, паведамляе прэс-служба «Народнай Грамады».

Прэс-служба апублікавала і тэкст выступу Луіса Аялы:

«Я вітаю вас усіх на гэтай першай афіцыйнай сустрэчы Камітэта СНД, Прычарнамор'я і Каўказу.

Мы ўпершыню сустракаемся ў гэтай краіне, але гэта не значыць, што раней нас тут не было.

Гісторыя ўзаемадачыненняў Сацінтэрна і Беларусі пачалася блізу 20 гадоў таму, у момант, калі сацыял-дэмакратычная партыя Беларусі стала чальцом Сацінтэрна. І цяпер вы паўнапраўны чалец СІ і адзін з сустаршыняў Камітэта.

Мы назіраем за сітуацыяй у гэтай краіне ўжо 20 гадоў.

За гэтыя гады мы прыязджалі сюды некалькі разоў. Я мог бы доўга пра гэта распавядаць, але згадаю некалькі выпадкаў.

Аднойчы я прыехаў сюды са старшынём Камітэта ў правах чалавека. Гэта быў прэм'ер-міністр Чэхіі.

Мы не паведамлялі нікому пра свой прыезд, акрамя партый-чальцоў Сацінтэрна. Я паведаміў пра гэта Мікалаю Статкевічу, які прадстаўляе тут наш сацыял-дэмакратычны рух. І мы распачалі дыялог з рознымі палітычнымі рухамі, якія былі ў той час актыўныя.

Мы не шукалі сустрэчы з урадам, хоць я быў разам з прэм'ер-міністрам еўрапейскай краіны. Між іншым, Мілаш Зэман - цяперашні прэзідэнт Чэхіі і наш вялікі сябар.

Мы атрымалі запрашэнне на сустрэчу з кіраўніком Беларусі. Мы з Мілашам абмеркавалі, ці варта сустракацца з гэтым спадаром і пастанавілі: для сацыял-дэмакратычнага руху было б карысна запрасіць лідара партыі-чальца Сацінтэрна далучыцца да нас. І мы праінфармавалі кіраўніка ўрада гэтай краіны, што мы гатовыя адказаць на запрашэнне і ўдзельнічаць у дыялогу. Мы толькі хочам, каб да нас далучыўся Мікалай Статкевіч.

Мы не атрымалі адказу, таму сустрэча не адбылася. Але гэта не азначае, што мы спынілі намаганні».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках