28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У мазгах у спартоўцаў не ўсё ў парадку

40
Лукашэнка: У мазгах у спартоўцаў не ўсё ў парадку

Дыктатар распавёў як трэба скакаць, бегаць, закідваць шайбы.

Лукашэнка заявіў, што незадаволены апошнімі выступамі баскетбалістаў, а таксама выказаў здагадку, што ў нашых спартоўцаў ёсць праблемы з псіхалогіяй, паведамляе tut.by.

«Калі ўжо шчыра казаць, валейбол ледзь-ледзь стаў больш прыкметным, у адрозненне ад баскетбола. Там гэтыя «Цмокі» як цмокалі, так і цмокаюць запар. Сорамна нават навіны слухаць.

І апошняя гульня, па-мойму, з Вялікай Брытаніяй, мы гулялі, дзяўчаты, удвая перамаглі. Пра што гэта кажа? Гэта сведчыць аб тым, што ў мазгах у спартоўцаў не ўсё ў парадку, у трэнераў. Яны могуць бліскуча згуляць, правесці гульню, а наступную, са спаборнікам, які, прабачце мяне, на ўзроўні дваровай каманды, ім могуць саступіць. Як у Баскава «Дынама» хакейнае. Яны могуць перамагчы топавыя каманды, а потым дома саступіць камандзе, на галаву ніжэйшай. Гэта што? Гэта мазгі ў парадак трэба прыводзіць перш за ўсё. І трэба змагацца, а не выходзіць перавальваючыся: кідаць, скакаць, бегаць, закідваць шайбы і забіваць галы», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках