19 красавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Астравецкая АЭС даводзіць да галечы Беларусь

47
Як Астравецкая АЭС даводзіць да галечы Беларусь

Ужо цяпер пытанне выдаткаў на станцыю палохае Лукашэнку.

Фільм-расследаванне Studio Х97 «Астравец смерці» адкрывае невядомыя факты і выкрывае хлусню ўладаў пра БелАЭС.

Аўтары фільма пачынаюць з развянчання «маленькай», але вельмі важнай хлусні - аб рэальным кошце станцыі.

Электраэнэргія ад атамных станцый нібыта выгадная і таннейшая? Гэта - абсалютны міф! Мала таго што ядзерная электрычнасць кожную секунду нясе смяротную пагрозу, яна яшчэ і дужа дарагая. Напрыклад, будаўніцтва атамнай станцыі ў суседнім літоўскім Вісагінасе замарозілі менавіта таму, што народ Літвы на рэферэндуме сказаў «не», калі даведаўся, што за электраэнэргію давядзецца плаціць больш.

«Будзеце плаціць мінімум 12 амерыканскіх цэнтаў за кілават энэргіі па лічыльніку ў найлепшым выпадку», - мяркуе інжынер-фізік, экспэрт Беларускай антыядзернай кампаніі Андрэй Ажароўскі.

Улічваючы цяперашнія беларускія тарыфы, гэта мінімум у 2,5 - 3 разы больш, чым цяпер. Вось такая «эканомія» і «беражлівасць». Да таго ж Беларусь чарговым разам трапляе ў пастку залежнасці ад усходняга суседа: бо, уран Лукашэнку давядзецца закупляць у Расеі.

«Прычым калі вы ўспомніце першае такое тлумачэнне, якое Аляксандр выдаў...... абслугоўваць усе гэта», - сцвярджае Андрэй Ажароўскі.

Станцыя ў Астраўцы будуецца расейскай дзяржкарпарацыяй «Расатам» на расейскія ж грошы. На гэтую справу Лукашэнка ўзяў у пазыку ў Пуціна рэкордныя 10 мільярдаў даляраў! Хто і як іх будзе аддаваць?

Каб убудаваць атамную станцыю ў энэргасістэму краіны яе трэба кардынальна абнаўляць, а на гэта патрэбныя яшчэ мільярды даляраў. Да таго ж зусім не зразумела - куды падзець лішкі электраэнэргіі ?! Суседнія Літва, Польшча, Украіна і нават Расея ўжо заявілі, што не будуць купляць беларускую электрычнасць. Усе гэтыя пытанні ўжо цяпер выклікаюць істэрыку ў беларускага дыктатара.

«Працуюць сотні навукоўцаў, тысячы спецыялістаў у сістэме Мінэнэрга, Мінбудархітэктуры. А мне дагэтуль выразна ніхто не далажыў, як станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны», - прызнаўся неяк дыктатар.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках