16 красавiка 2024, aўторак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ падлічылі дапамогу Украіне за пяць гадоў

7
У ЕЗ падлічылі дапамогу Украіне за пяць гадоў

У Брусэлі заявілі, што чым больш рэформаў правядзе Кіеў, тым большай будзе фінпадтрымка.

Еўрапейскі Звяз за пяць гадоў, з 2014 года надаў Украіне фінансавую дапамогу ў суме 15 млрд еўраў і мае намер па меры рэалізацыі рэформаў прадаўжаць. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвязу ва Украіне Маці Маасікас на адкрытым пасяджэнні Кабінета міністраў, піша liga.net.

"З 2014 года Еўрапейскі Звяз мабілізаваў беспрэцэдэнтны пакет падтрымкі ў суме 15 мільярдаў еўраў грантавых і пазыковых сродкаў для падтрымкі працэсу рэформаў практычна ва ўсіх галінах: транспарт, энэргетыка, бяспека харчовых прадуктаў, сельская гаспадарка, антыманапольная сфера, фінансавыя паслугі, мытная сфера, ахова навакольнага асяроддзя і нават паветраны транспарт", - падкрэсліў Маасікас.

Ён заявіў, што большасць з украінскіх рэформаў павінны прывесці да паляпшэння бізнэс-клімату, што ў сваю чаргу ўзмоцніць упэўненасць інвестараў. Дыпламат дадаў, што чым больш рэформаў будзе ва Украіне, тым большай будзе фінансавая падтрымка ад Еўразвязу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках