19 сакавiка 2024, aўторак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу?

8
Якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу?

Першае месца за 2018 год заняла Францыя.

Стала вядома, якое месца атрымаў беларускі пашпарт у сусветным рэйтынгу. Яго абноўленая версія з'явілася на сайце nationalityindex.com. Напраўду гаворка не пра найлепшую абароненасць пашпарта, а пра рэйтынг грамадзянства. Пры яго складанні ўлічваліся ўзровень развіцця чалавечага патэнцыялу, візавыя дачыненні, маштаб эканомікі, грамадскі парадак і стабільнасць у краіне, магчымасці ў грамадзян пераязджаць у іншыя дзяржавы, паведамляе "Еўрарадыё".

Першае месца паводле вынікаў 2018 года заняла Францыя (французскі пашпарт лідаруе восьмы год запар), далей у рэйтынгу - Нямеччына і Нідэрланды, Данія, Нарвегія, Швэцыя. Беларусь толькі на 86-м месцы (летась было 87-е месца, у 2014-м - 73-е). Нашы суседзі занялі ў рэйтынгу наступныя пазіцыі: Латвія, Літва і Польшча падзялілі 20-е месца, Расея - 62-е, а Украіна - 75-е.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках