19 сакавiка 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: «Выбары» ў Беларусі зноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў

8
Еўрапарламент: «Выбары» ў Беларусі зноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў

Выбарчы закон ужываўся, каб прымусіць замаўчаць нязгодных.

У Еўрапарламенце мяркуюць, што парламенцкія «выбары» ў Беларусі «ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў». Такую заяву зрабіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедрань, піша tut.by.

Бедрань паказвае, што Еўрапейскі парламент не быў запрошаны для назірання за парламенцкімі «выбарамі». Але ў Еўрапарламенце ўважліва вывучылі высновы міжнародных назіральнікаў місій Бюро ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Роберт Бедрань адзначае, што цяпер Еўрапейскі парламент не мае афіцыйных стасункаў з так званым нацыянальным сходам Беларусі «праз няздольнасць гэтай краіны праводзіць выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі і выконваць свае абавязацельствы, калі гаворка ідзе аб захаванні асноўных свабодаў і вяршэнства закона».

- Гэтыя датэрміновыя парламенцкія «выбары» маглі стаць паваротным момантам, якога мы чакалі, каб разблакаваць гэтую сітуацыю. Мы, безумоўна, цэнім акрэдытацыю беларускімі ўладамі шэрагу мясцовых і міжнародных назіральнікаў у знак добрай волі, а таксама цэнім той факт, што дзень «выбараў» прайшоў спакойна. Але ўсё ж гэтыя «выбары» ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў. Выбарчы закон ужываўся выбарачна, каб прымусіць замаўчаць нязгодных, - заявіў еўрадэпутат.

У Еўрапарламенце мяркуюць, што падчас выбарчай кампаніі не былі створаныя роўныя варункі для ўсіх кандыдатаў. А беларускія ўлады зноў пакінулі без увагі рэкамендацыі Венецыянскай камісіі і БДІПЧ АБСЕ, у тым ліку тыя, якія тычыліся незбалансаванага складу ўчастковых выбарчых камісій і адсутнасці празрыстасці падчас падліку галасоў.

На 27 лістапада ў Страсбургу запланаваная сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю. Чальцы дэлегацыі абмяркуюць вынікі мінулых выбараў з кіраўніком назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ Корыен Ёнкер.

Нагадаем, назіральнікі ад АБСЕ мяркуюць, што парламенцкія «выбары» ў Беларусі прадэманстравалі «поўную адсутнасць выканання дэмакратычных абавязацельстваў». Еўразвяз назваў мінулыя «выбары» страчанай магчымасцю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках