19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі абвясціў аб заканчэнні будаўніцтва моста ў станіцы Луганскай

17
Зяленскі абвясціў аб заканчэнні будаўніцтва моста ў станіцы Луганскай
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, яго адкрыццё плануецца 23 лістапада.

У станіцы Луганскай скончылі будаўніцтва моста раней за тэрмін.

Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго візіту на Данбас, паведамляе «Новое время».

Са слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, яго адкрыццё плануецца 23 лістапада.

«За два дні цалкам усё будзе адкрытае. Мы разлічвалі, што мост будзе будавацца цягам 3-4 месяцаў. Спачатку пабудавалі пешаходны мост і таму цяпер, каб адкрыць гэты мост трэба разбіраць канструкцыю пешаходнага моста. 2-3 дня і будзе ўсё адкрытае», - растлумачыў Зяленскі.

Нагадаем, 31 ліпеня на перамовах у Менску бакі дамовіліся аб пачатку размінавання прылеглых да моста ў станіцы Луганскай тэрыторый з 1 жніўня.

24 жніўня ўкраінскі бок пачаў дэмантаж фартыфікацыйных збудаванняў каля разбуранага моста праз Северскі Данец.

У пачатку верасня дэмантаж быў скончаны.

Пасля гэтага было абвешчана аб пачатку работ для аднаўлення зруйнаванага моста. Яго планавалі адкрыць 27 лістапада.

4 кастрычніка ў станіцы Луганскай адкрылі часовы мост у абыход для пешаходаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках