19 сакавiка 2024, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі адрозненні паміж мозгам пачаткоўцаў і экспэртаў

4
Навукоўцы патлумачылі адрозненні паміж мозгам пачаткоўцаў і экспэртаў

Група даследчыкаў устанавіла, як змяняецца мозг па меры навучання нейкаму навыку.

Навукоўцы праводзілі выпрабаванні на мышах і стварылі штучнае нейрасеціва, якое імітуе мозг падчас навучання. Вынікі іх працы апублікаваныя ў Neuron Cell Press.

У рамках даследавання навукоўцы высветлілі, якія адрозненні маюцца ў мозгу пачаткоўца і экспэрта пры выкананні той ці іншай канкрэтнай задачы, якая патрабуе вызначаных навыкаў. Яны адсочвалі актыўнасць мазгавых нейронаў у грызуноў па меры таго, як тыя вучыліся выконваць адну і тую ж задачу. У выпадку правільнага выканання задання мышам належала ўзнагароджанне.

Назіранні вяліся ад моманту, калі паддоследныя нічога не ўмелі, і датуль, калі яны навучыліся аператыўна атрымліваць патрэбны вынік. У выніку было ўстаноўлена, што ўсе грызуны змаглі за месяц паступова навучыцца выкананню задачы.

У іх мозгу за названы перыяд адбываліся змены ў актыўнасці цэлай групы нейронаў. Напрыклад, грызуны-пачаткоўцы кожны раз задумваліся наконт таго, як сябе паводзіць. Адначасова з гэтым мышы-экспэрты ўжо ведалі, што збіраюцца рабіць, і толькі ўносілі карэктывы ў наступныя крокі ў выпадку неабходнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках