28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, кажа пра вялікую злосць людзей»

«Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, кажа пра вялікую злосць людзей»
АНДРЭЙ СТРЫЖАК

Праваабаронца - пра «выбіванне» заробку малатком.

На днях Байнэт уразіла навіна аб тым, што двое менчукоў у даслоўным сэнсе «выбівалі» сабе заробак у начальніка.

Паводле інфармацыі ГУУС, работнік адной з менскіх фірмаў падсеў да дырэктара ў яго аўтамабіль, «выняў малаток і стаў наносіць ўдары па каленнай чашачцы мужчыны, а пасля забраў 350 рублёў».

Пазней затрыманыя міліцыяй, мужчыны патлумачылі, што прычынай іх учынку паслужыла «непрыязнае стаўленне праз нявыплату заробку».

- Гэты выпадак адзінкавы, але сімптаматычны, - пракаментаваў сітуацыю «Салідарнасці» праваабаронца і сябра Рады прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак. - У нашай практыцы было шмат выпадкаў, калі праз суды нам атрымлівалася абараніць права работнікаў на выплату заробку, але пасля высвятлялася, што прадпрыемствы проста не мелі сродкаў, каб іх выплаціць.

У выніку гэтыя даўгі завісаюць і вельмі доўга не выплачваюцца - і людзі страчваюць грошы. А ўлічваючы традыцыі беларускіх дэвальвацый, то страчваюць часам вельмі моцна. Гэта можа тлумачыць такую рэакцыю з боку рабочых. Людзі, даведзеныя да адчаю, могуць пайсці нават на злачынствы. І гэта вельмі трывожны сігнал.

Той факт, што частка людзей на форумах падтрымала такое радыкальнае развязанне праблемы з выплатай заробку, турбуе суразмоўцу «Салідарнасці».

- Гэта мяне палохае больш за ўсё, таму што ў цывілізаваным грамадстве такі выпадак быў бы абуральным і наўрад ці кімсьці падтрыманы. А тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, кажа пра вялікую злосць людзей. І сітуацыя ўскладняецца тым, што людзі маюць усё менш грошай, каб утрымліваць сябе.

Вось яны і шукаюць тых, хто ў гэтым вінаваты. І самыя блізкі аб'ект для нянавісці - гэта працадаўца. Людзі не хочуць разбірацца ў хітрасцях эканомікі, бачыць, што гэта ўлада стварыла такую сітуацыю, калі многія прадпрыемствы становяцца банкрутамі. І што ўсё трэба мяняць на глабальным узроўні.

Я не кажу, што начальства ва ўсім і заўсёды мае рацыю. Але калі ў грамадстве з'яўляецца запыт на гвалт, то гэта вельмі сур'ёзны званок для нас усіх, - папярэджвае Андрэй Стрыжак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках