20 красавiка 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі разгарэўся шпіёнскі скандал праз Расею

4
У Сербіі разгарэўся шпіёнскі скандал праз Расею
АНА БРНАБІЧ

Прэзідэнт Сербіі зацікавіўся паведамленнямі пра спробу вярбоўкі афіцэра краіны вайсковым аташэ РФ.

Пра гэта прэм'ер-міністарка Сербіі Ана Брнабіч заявіла газеце Blic, паведамляе lenta.ru.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Агенцтву вайсковай бяспекі праверыць дакладнасць інфармацыі. «У нас няма ўсіх звестак, але калі акажацца, што гэта праўда, тады гэта будзе сур'ёзнае пытанне і праблема для нас», - падкрэсліла Брнабіч.

Гаворка ідзе пра відэа, апублікаванае ў YouTube 17 лістапада. На распаўсюджаных кадрах зафіксавана сустрэча двух мужчын на паркоўцы ў Белградзе. Як мяркуецца, адзін з іх - сербскі афіцэр, другі - падпалкоўнік расейскага войска Георгій Клябан. У ходзе сустрэчы расеец перадае пакет з грашыма сербу, пасля чаго той сыходзіць да аўто.

Іншыя сцэны паказваюць яшчэ некалькі сустрэч мужчын, у тым ліку сумесны паход у паб і перадачу торбы і канверта. У фінальных кадрах сербскі афіцэр сядзіць у аўто і падлічвае грошы, якія ён дастаў з канверта.

Паводле звестак Blic, Клябан працаваў у расейскай амбасадзе ў Белградзе, аднак быў звольнены ў чэрвені гэтага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках