«Беларусь 5» пакажа тры матчы чэмпіянату Беларусі адначасова
4- 20.11.2019, 20:03
- 12,641
БГТРК пакажа матчы «Дынама» Берасце - «Віцебск», БАТЭ - «Дынама» Менск і «Менск» - «Шахцёр».
Як стала вядома Tribuna.com, Белтэлерадыёкампанія ў рэжыме пераклічкі будзе паказваць тры матчы 29 тура чэмпіянату Беларусі «Дынама» Берасце - «Віцебск», БАТЭ - «Дынама» Менск і «Менск» - «Шахцёр».
Нагадаем, калі берасцейскае «Дынама» падолее «Віцебск», то за тур да канца чэмпіянату стане чэмпіёнам.