25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злоўлены наймацнейшы за ўсю гісторыю сігнал з глыбіняў Сусвету

13
Злоўлены наймацнейшы за ўсю гісторыю сігнал з глыбіняў Сусвету

Крыніца ўсплёску аддаленая ад Зямлі на чатыры мільярды светлавых гадоў.

Міжнародная група навукоўцаў зафіксавала гама-ўсплёск, самы магутны ў гісторыі назіранняў. Яркасць транзіента (які змяняе бляск крыніцы выпраменьвання) у гама-дыяпазоне ў сто мільярдаў разоў перавышаў яркасць выпушчанага ім бачнага святла. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на EurekAlert, піша lenta.ru.

Выбліск GRB 190114C зафіксавалі 14 студзеня 2019 года з дапамогаю наземных інструментаў, якія здольныя ўлавіць чаранкоўскае выпраменьванне, спароджанае ўзаемадзеяннем высокаэнэргетычных гама-прамянёў з атмасферай Зямлі. Энэргія фатонаў варыявалася ад 0,2 да 1 тэраэлектронвольтаў. Крыніца ўсплёску аддаленая ад Зямлі на чатыры мільярды светлавых гадоў.

Упершыню гама-ўсплёск быў зафіксаваны ў 1967 годзе амерыканскім спадарожнікам Vela-4A. Механізм, у выніку якога за такі кароткі час у малым аб'ёме вылучаецца столькі энэргіі, да гэтага часу не высветлены. Мяркуецца, што яны ўзнікаюць падчас выбухаў гіганцкіх зорак і на першых стадыях іх ператварэння ў чорныя дзіркі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках