20 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сенаце ЗША заявілі пра санкцыі для затрымкі «Паўночнага струменю – 2»

3
У Сенаце ЗША заявілі пра санкцыі для затрымкі «Паўночнага струменю – 2»

Абмежавальныя захады могуць спыніць рэалізацыю расейскага праекта.

Сенатар-рэспубліканец Тэд Круз заявіў 20 лістапада ў Сенаце ЗША, што ўвядзенне ў эксплуатацыю газаправода "Паўночны струмень – 2" можна затрымаць пры дапамозе санкцый. Відэа выступу апублікаванае на канале сенатара ў YouTube, паведамляе "Гордан".

Круз адзначыў, што газаправод можа прынесці Расеі мільярды даляраў, якія будуць падсілкоўваць агрэсію РФ.

Сенатар падкрэсліў, што для развязання праблемы Кангрэс ЗША можа прыняць законапраект пра новыя санкцыі альбо Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта павінна выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы, прадугледжаныя законам "Аб супрацьдзеянні спаборнікам ЗША праз санкцыі". Круз дадаў, што ў Белым доме ідуць абмеркаванні, ці выкарыстоўваць гэтыя паўнамоцтвы.

Паводле словаў сенатара, санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве "Паўночнага струменю – 2", могуць спыніць рэалізацыю праекта, бо ў РФ няма адпаведных тэхналогій.

Ён адзначыў, што ў найгоршым выпадку такія санкцыі затрымаюць "Паўночны струмень – 2" больш чым на год, у найлепшым – на нявызначаны тэрмін спыняць яго будаўніцтва.

"Паўночны струмень – 2" – газаправод, які павінен звязаць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора. Даўжыня маршруту – больш за 1200 км, магутнасць новага трубаправода складзе 55 млрд м³ газу за год. Кошт праекта – € 9,5 млрд, яго напалову фінансуюць расейскі "Газпрам" і пяць еўрапейскіх кампаній: англа-нідэрландская Shell, нямецкія Wintershall і Uniper, французская Engie і аўстрыйская OMV.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўважаюць "Паўночны струмень – 2" пагрозай для энэргетычнай бяспекі Еўропы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках