28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі разгараецца шпіёнскі скандал: новыя падрабязнасці

5
У Сербіі разгараецца шпіёнскі скандал: новыя падрабязнасці
Прэм'ер-міністарка Сербіі АНА БРНАБІЧ

Скліканае спецыяльнае пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі.

У Сербіі неўзабаве пройдзе пасяджэнне Рады нацыянальнай бяспекі, прысвечанае інфармацыі, якая з'явілася ў Інтэрнэце аб меркаванай вярбоўцы сербскага грамадзяніна расейскім вайсковым аташэ. Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч даручыў Агенцтву вайсковай бяспекі праверыць дакладнасць гэтых звестак, паведаміла ў сераду, 20 лістапада, журналістам у парламенце прэм'ер-міністарка Ана Брнабіч, перадае dw.com.

Паводле ейных слоў, уладам у Бялградзе яшчэ варта атрымаць дадатковую інфармацыю наконт гэтай тэмы. Калі звесткі аб вярбоўцы дакладныя, гэта "будзе сур'ёзнай праблемай" і "пытаннем, да якога прыйдзецца падысці з усёй сур'ёзнасцю", дадала Брнабіч.

На пытанне журналістаў, ці можа такая праблема пагоршыць стасункі Бялграда з Масквой, прэм'ер-міністарка адказваць адмовілася, заявіўшы, што пакуль не можа даваць ацэнку, і заклікаўшы дачакацца інфармацыі ад сербскіх спэцслужбаў.

Відэаролік у YouTube

Раней мясцовае выданне Blic паведаміла пра «шакавальнае відэа», у якім, як мяркуецца, расейскі дыпламат і афіцэр вайсковай выведкі Георгій Клябан дае грошы высокапастаўленаму сербскаму чыноўніку. Гаворка ідзе пра апублікаванае 17 лістапада ў YouTube пад нікам Kdjuey Lskduf відэа, у якім паказана сустрэча двух мужчын на аўтастаянцы. Твар аднаго з іх размыты, іншага - выразна відаць.

Яны цёпла вітаюць адзін аднаго, п'юць разам піва і затым абменьваюцца поліэтыленавымі мяшкамі. У іншай сцэне мужчына з размытым тварам дастае з пакета стос банкнот і пералічвае іх. У подпісе да відэа тлумачыцца, што афіцэр Галоўнай выведвальнай управы (ГРУ) Генштаба РФ Георгій Клябан плаціць агенту - высокапастаўленаму сербскаму чыноўніку.

У сваю чаргу вядомы балгарскі журналіст-даследчык Хрысто Грозеў, які супрацоўнічае з групай Bellingcat, паведаміў у Twitter, што асоба Клябана пацверджаная з дапамогай праграмы распазнання асоб Microsoft Azure. Пры гэтым Грозеў параўнаў чалавека на відэа з YouTube з кадрамі афіцыйных мерапрыемстваў расейскай амбасады, у якіх удзельнічаў Клябан. Са звестак Грозева, Клябан знаходзіўся ў Сербіі з 2016 года да сярэдзіны 2019 года, а яго ад'езд быў раптоўным.

20 лістапада сербскае нацыянальнае інфармагенцтва ТАНЮГ паведаміла, што Агенцтва інфармацыйнай бяспекі Сербіі (АІБ) пацвердзіла сапраўднасць відэароліка. "Здымкі адназначна дакладныя і на іх адназначна выяўлены афіцэр расейскіх спэцслужбаў Георгій Клябан", - гаворыцца ў паведамленні. З гэтых звестак, сербскія спецслужбы цяпер высвятляюць асобу меркаванага сербскага чыноўніка, які прысутнічае ў відэазапісе.

Між тым міністр унутраных спраў Сербіі Нэбойша Стэфановіч у той жа дзень заявіў пра паездку ў Маскву на перамовы з кіраўніком Рады бяспекі РФ Мікалаем Патрушавым аб "праблемах бяспекі" і "супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю". Ён не паведаміў, ці звязаныя гэтыя кансультацыі са шпіёнскім скандалам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках