29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе пачаліся першыя слуханні паводле «марской справы» Украіны супраць Расеі

1
У Гаазе пачаліся першыя слуханні паводле «марской справы» Украіны супраць Расеі

Кіеў спадзяецца на аператыўны разгляд справы.

У Гаазе а 10:00 паводле мясцовага часу пачаліся першыя працэсуальныя слуханні Арбітражнага трыбунала, сфармаванага ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН аб марскім праве, паводле справы аб парушэнні імунітэту трох украінскіх вайсковых марскіх суднаў і 24 чальцоў іх экіпажаў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Працэс праходзіць у Пастаянным арбітражным судзе (Permanent Court of Arbitration) у Палацы свету. Гэта працэдурныя слуханні, таму яны адбываюцца ў закрытым рэжыме.

На слуханнях будуць абмяркоўвацца часовыя рамкі разгляду справы, пытанне публічнага доступу да матэрыялаў справы, зацвярджацца працэсуальныя дакументы - Рэгламент Арбітражнага трыбунала.

Украіна спадзяецца на аператыўны разгляд справы.

Нагадаем, Міжнародны трыбунал марскога права 25 траўня 2019 на запыт Украіны абавязаў Расею неадкладна вярнуць пад кантроль Украіны "Нікаполь", "Бярдзянск" і "Яны Капу" і 24 чальцоў іх экіпажаў.

7 верасня 2019 маракоў абмянялі і вярнулі ў Украіну. 18 лістапада Масква вярнула Кіеву захопленыя ля Керчанскага праліва ўкраінскія караблі.

Зрэшты, як заявіла намесніца кіраўніка МЗС Алена Зеркаль, Украіна будзе судзіцца з РФ нягледзячы на вяртанне караблёў.

"Загад Міжнароднага трыбунала не быў і не з'яўляецца самамэтай. Наша мэта - усталяванне парушэння права, аднаўлення яго і атрымання належнай кампенсацыі", - заявіла намесніца міністра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках