18 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі пацвердзілі сапраўднасць відэа з расейскім шпіёнам

1
У Сербіі пацвердзілі сапраўднасць відэа з расейскім шпіёнам

Супрацоўнік ГРУ займаў пасаду памочніка вайсковага аташэ ў амбасадзе РФ у Бялградзе.

Агенцтва бяспекі Сербіі (BIA) пацвердзіла сапраўднасць запісу, які апублікавала «Радыё «Свабодная Еўропа» (RSE), дзе падчас сустрэчы супрацоўнік ГРУ Расеі Георгій Клябан нібыта дае хабар «сербскаму агенту».

Кіраўнік аналітычнага дэпартамента BIA пацвердзіў, што мужчына на відэазапісе з'яўляецца супрацоўнікам расейскай выведкі, паведамляе cyprus-daily.news.

Міністэрства замежных спраў Сербіі пацвердзіла, што Георгій Клябан займаў пасаду памочніка вайсковага аташэ ў расейскай амбасадзе ў Белградзе, але быў звольнены з гэтай пасады ў чэрвені 2019 года.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч даручыў агенцтву вайсковай бяспекі правесці расследаванне сустрэчы супрацоўніка ГРУ і высокапастаўленага «сербскага агента». Таксама Вучыч склікаў нараду, на якой будуць абмяркоўвацца вынікі расследавання.

Паводле інфармацыі сербскіх СМІ, у чацвер, 21 лістапада, прэзідэнт Аляксандр Вучыч сустрэнецца з расейскім амбасадарам у Сербіі Аляксандрам Боцан-Харчанкам, каб абмеркаваць «рознагалоссі, выкліканыя публікацыяй відэа, на якім расейскі шпіён перадае грошы сербскаму агенту».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках