20 красавiка 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Дзякаў: Беларусы аўтамабіль з расейскім нумарамі не прапусцяць - наадварот, паднаціснуць

Віталь Дзякаў: Беларусы аўтамабіль з расейскім нумарамі не прапусцяць - наадварот, паднаціснуць
ВІТАЛЬ ДЗЯКАЎ
ФОТА: ФК «ДЫНАМА» МЕНСК

Расейскі футбаліст распавёў пра свой перыяд кар'еры ў Беларусі.

- Утульна вам было ў Менску?

- У параўнанні з Масквой - кантраст гіганцкі. Нібыта расейцы і беларусы - браты навек, гаворым на адной мове, але розніца ў менталітэце велічэзная. Зусім іншы народ.

- Алімпійскі чэмпіён у сучасным пяціборстве Аляксандр Лясун, які вырас у Менску, а цяпер атабарыўся ў Маскве, запэўніваў мяне, што беларусы бліжэй да Еўропы, чым расейцы.

- Так? Не адчуў. Беларусы - закрытыя, узлаваныя. Ці толькі мне такія трапляліся? Напрыклад, едзеш на аўтамабілі з расейскімі нумарамі, спрабуеш перабудавацца - не прапусцяць. Наадварот, адразу паднаціснуць. Зняць кватэру - марока страшная.

- Чаму?

- Ты павінен сам прайсці некалькі інстанцый, усё афіцыйна аформіць, зарэгістравацца. Далей пачынаюць званіць з міліцыі, высвятляць - жывеш там ці не, ці ёсць яшчэ кватаранты, ці не завёў сабаку. Прыходзяць, правяраюць, распытваюць суседзяў.

- Што, з сабачкам нельга?

Можна. Але яго таксама трэба зарэгістраваць і заплаціць падатак. У залежнасці ад пароды... Увогуле, татальны кантроль. Пасля Расеі і Турцыі вельмі нязвыкла, - цытуе «СЭ» былога гульца менскага «Дынама» Віталя Дзякава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках