17 красавiка 2024, Серада, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне мэру Львова ўручылі паведамленне пра падазрэнні ва злоўжыванні ўладай

6
Ва Украіне мэру Львова ўручылі паведамленне пра падазрэнні ва злоўжыванні ўладай
АНДРЭЙ САДОВЫ

Андрэй Садовы заявіў, што ягоныя адвакаты рыхтуюцца да абароны.

Супрацоўнікі Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры 21 лістапада ўручылі паведамленне аб падазрэнні мэру Львова Андрэю Садоваму. Пра гэта Садовы заявіў у відэазвароце ў Facebook, піша «Гордон».

«Толькі што пракуроры [кіраўніка САП Назара] Халадніцкага ўручылі мне паведамленне пра падазрэнні. Пра што ідзе гаворка? У 2015 годзе горад Львоў на адкрытым конкурсе прыцягнуў інвестара - кампанію СТР. Мы атрымалі ад гэтай кампаніі 54 млн грн за зямлю... На гэтым полі кампанія павінна пабудаваць індустрыяльны парк. Пачынаючы з 2015-2016 гадоў і далей - блакаванне з усіх бакоў. На ўзроўні дзяржаўнай улады, Генеральнай пракуратуры... Кампанія СТР мае намер стварыць у Львове 3 тысячы рабочых месцаў...з 2016 года пракуроры ездзяць, даследуюць...зямля стаіць», - заявіў Садовы.

Ён падкрэсліў, што ягоныя адвакаты рыхтуюцца да абароны.

Крыніцы «Українських навін» у праваахоўных органах паведамілі, што Садовага падазраюць паводле ч.2 арт.364 (злоўжыванне ўладай або службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Суразмоўца «Украінскай праўды» распавёў, што зямлю Садовы прадаў у Львоўскай вобласці, у той час як парк павінен быў быць у межах горада. «У праваахоўнікаў ёсць высновы Дзяржаўдытслужбы, заключэнне экспэрта, паказанні сведак, якія нават звольніліся з працы, каб не падпісваць незаконныя пастановы», - адзначыла крыніца.

Садовы - мэр Львова з 2006 года, лідар партыі «Самопоміч».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках