Марка Сіміч: БАТЭ - найлепшы перыяд у маім футбольным жыцці
- 21.11.2019, 17:55
- 7,367
Абаронца нацыянальнай каманды Чарнагорыі назваў барысаўскі этап найлепшым у кар'еры.
- У складзе нацыянальнай каманды Беларусі ты ўбачыў шмат знаёмых па БАТЭ.
- О, так! Дзяніска Палякоў, Паша Няхайчык, Максім Скавыш, Саша Гутар... І, вядома, Станіслававіч - Віскушэнка, адміністратар каманды. Рады іх убачыць зноў - з усімі паспеў трошкі пагаварыць.
- Што часцей узгадваеце пра этап у барысаўскім клубе?
- Я памятаю ўсё! БАТЭ - найлепшы перыяд у маім футбольным жыцці. Калі шчыра, хацеў бы нават скончыць там кар'еру. Жыццё такое: хто ведае, а раптам атрымаецца? - сказаў Марка Сіміч у інтэрв'ю «Прессболу».
Нагадаем, 32-гадовы абаронца выступаў за БАТЭ з 2011 да 2013 года. Цяпер выступае за «Пахтакор».