20 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны распавёў пра касмічныя багацці Рагозіна

8
Навальны распавёў пра касмічныя багацці Рагозіна
ДЗМІТРЫЙ РАГОЗІН

Расейскі апазіцыянер апублікаваў расследаванне пра нерухомасць кіраўніка Раскосмаса.

Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны апазіцыянерам Аляксеем Навальным, апублікаваў расследаванне аб нерухомасці кіраўніка Раскосмаса Дзмітрыя Рагозіна.

Навальны, які прадставіў расследаванне ў сябе на сайце і на канале ў ютубе, згадаў нядаўнія выказванні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб крадзяжах на касмадроме Усходні і заявіў, што за год з невялікім, якія Рагозін узначальвае Раскосмас, яго маёмасць істотна павялічылася.

У дэкларацыі Рагозіна, між іншым, з'явіўся дачны дом на ўчастку ў 25 сотак. Як сцвярджае Навальны, месяц таму кіраўнік Раскосмаса павялічыў свой участак удвая. Суседні ўчастак, як сцвярджае кіраўнік ФБК, належыць цесцю Рагозіна Генадзю Серабракову, а яшчэ адзін суседні ўчастак - кіраўніку спраў Раскосмоса Валянціну Масенкову.

Участак і дом Рагозіна Навальны ацаніў у 200 мільёнаў рублёў, а яго цесця - у 150 мільёнаў. Пры гэтым афіцыйны заробак кіраўніка Раскосмоса - 23 мільёны рублёў у год. Навальны задаецца пытаннем аб паходжанні сродкаў, на якія былі набыты дачныя ўчасткі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках