24 красавiка 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выхадныя ў Беларусі чакаюцца маразы да -13°C

9
У выхадныя ў Беларусі чакаюцца маразы да -13°C

Перыяд анамальна цёплай восені ў Беларусі заканчваецца.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, у першыя 20 дзён лістапада тэмпература ў краіне была на 5 - 6 градусаў вышэй за норму. Але ўжо сёння да нас прыйдзе халоднае арктычнае паветра, а моцны парывісты вецер захаваецца. Сыры дробны дождж адсунецца на захад. Тэмпература паветра панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы. А ў некаторых раёнах будзе на 1 - 3 градусы ніжэй за яе, паведамляе kp.by.

Пахаладанне прыйдзе з усходу краіны.

У суботу, 23 лістапада, пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень на захадзе Беларусі верагодныя кароткачасовыя ападкі і слабы галалёд. Тэмпература ўначы ад -2°C на захадзе і да -12°C на ўсходзе рэспублікі. Удзень - ад 0°C да -6°C.

24 лістапада толькі ў некаторых раёнах Гарадзенскай вобласці чакаюцца кароткачасовы снег з дажджом і слабы галалёд. Уначы па краіне будзе ад -4°C да -10°C, месцамі паветра астудзіцца да -13°C. Максімальная тэмпература ўдзень: ад 0°C да -6°C. Па крайнім захадзе рэспублікі ўначы будзе -2°C... -3°C, удзень +1°C... +2°C.

25 лістапада ўдзень ужо пацяплее - ад -4°C да +2°C. Жыхары паўднёва-заходніх раёнаў нават пагрэюцца - там чакаецца да +4°C.

Калі пераабуваць аўто ў зімовы абутак?

Мяняць гуму з летняй на зімовую трэба тады, калі тэмпература паветра апускаецца да +7... +5°C. У гэты асенне-зімовы перыяд на вуліцах можа быць ранішняя шэрань, а дарогі часта мокрыя ад дажджу. І калі да пачатку зімы пераабуванне аўто застаецца на сумленні кіроўцаў, то з яе пачаткам супрацоўнікі ДАІ змогуць прымяняць штрафныя санкцыі.

- Эксплуатацыя аўтамабіля з выкарыстаннем зімовай гумы абавязковая з 1 снежня да 1 сакавіка. Кіроўцы, якія парушаць гэты пункт ПДР, могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу да 0,5 базавай велічыні. А калі парушэнне здзейснена паўторна на працягу года - штраф можа павялічыцца да 4 базавых велічынь, - паведамляецца на сайце ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках