28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа падаць апеляцыю на дазвол Даніі будаваць «Паўночную плынь - 2»

5
Украіна можа падаць апеляцыю на дазвол Даніі будаваць «Паўночную плынь - 2»

ЗША таксама паабяцалі спыніць рэалізацыю праекта.

Украіна можа падаць апеляцыю на дазвол Даніі на будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь - 2». Пра гэта ў інтэрв'ю «24 каналу» 19 лістапада сказаў міністр энэргетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Оржэль, паведамляе gordonua.com.

«Паўночная плынь - 2» усё роўна неяк будзе рэалізоўвацца. На той дазвол, які яны атрымалі нядаўна ад Даніі, мы цяпер разглядаем магчымасці неяк, з пункту гледжання экалогіі, падаваць апеляцыю», - сказаў міністр.

«Паўночная плынь - 2» - газаправод, які павінен звязаць Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора. Працягласць маршруту - больш за 1200 км, магутнасць новага трубаправода складзе 55 млрд м³ газу ў год. Кошт праекта - €9,5 млрд, яго напалову фінансуюць расейскі «Газпром» і пяць еўрапейскіх кампаній: англа-нідэрландская Shell, нямецкія Wintershall і Uniper, французская Engie і аўстрыйская OMV.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўважаюць «Паўночную плынь - 2» пагрозай для энэргетычнай бяспекі Еўропы.

Данія не давала дазвол на будаўніцтва газаправода на сваёй тэрыторыі, аднак 30 кастрычніка 2019 года зрабіла гэта.

31 ліпеня 2019 года камітэт Сената ЗША ў міжнародных адносінах зацвердзіў законапраект сенатара-рэспубліканца Тэда Круза пра санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночная плынь - 2». У дакуменце адлюстравана занепакоенасць шэрагу амерыканскіх заканадаўцаў тым, які ўплыў Расея мае ў Еўропе. У кіруючай праектам «Паўночнай плыні - 2» кампаніі Nord Stream 2 AG удакладнілі, што аператар займаецца ацэнкай дакумента. Пасля гэтага ў Nord Stream 2 AG заявілі, што будаўніцтва газаправода будзе завершана, нягледзячы на пагрозу санкцый з боку Злучаных Штатаў.

30 кастрычніка намеснік дзяржсакратара ЗША Джон Саліван адзначыў, што Штаты будуць перашкаджаць будаўніцтву газаправода «Паўночная плынь - 2».

Круз заявіў 20 лістапада ў Сенаце ЗША, што ўвядзенне ў эксплуатацыю газаправода «Паўночная плынь - 2» можна затрымаць пры дапамозе санкцый. Са слоў сенатара, санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнай плыні - 2», могуць спыніць рэалізацыю праекта, бо ў РФ няма адпаведных тэхналогій.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках