25 красавiка 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта арабскім шэйхам Лукашэнка?

15
Навошта арабскім шэйхам Лукашэнка?

Супольныя праекты Драздоў і ААЭ выклікаюць скепсіс у эканамістаў.

У Беларусі з'явіўся новы «стратэгічны партнёр» – Арабскія Эміраты, – гатовы пабудаваць нам міжнародны фінансавы цэнтр. Ці так гэта на самай справе? Што можа хавацца за інтарэсам арабскіх шэйхаў да Беларусі? Разбіраліся журналіст Станіслаў Івашкевіч і эканаміст Сяргей Чалы ў новым аналітычным выданні праграмы «Давайце разбірацца» на тэлеканале «Белсат».

Эканаміст Сяргей Чалы скептычна ставіцца да будаўніцтва арабамі новага фінансавага цэнтра ў Менску. Спецыяліст мяркуе, што сама ідэя пабудовы фінансавага цэнтра ў краіне з нярынкавым статусам эканомікі і з неразвітым фондавым рынкам – абсурд. На думку Чалага, падобныя прапановы інвестарам – вельмі дрэнны знак.

«Людзі, разумеючы, у якім крытычным стане беларуская гаспадарка і беларускія ўлады, разумеючы, што далей будзе толькі горш, вымушаюць іх верыць у цуд. Цуд стварэння сусветнага фінансавага цэнтра», – упэўнены спецыяліст.

Вядоўцы праграмы ўспамінаюць досвед продажу зямлі ў Менску арабскім інвестарам. 1 сакавіка 2010 года надзел у самым цэнтры горада ўказам кіраўніка краіны без аўкцыёну прадалі ў тры разы танней за ягоны кадастравы кошт для будаўніцтва гатэля, аб'ектаў інжынернай інфраструктуры і гандлёва-забаўляльных цэнтраў. У 2012 годзе самі арабы з Амана адмовіліся ад рэалізацыі гэтага праекта, спасылаючыся на ягоную нерэнтабельнасць. У 2013 годзе дзяржава ўласнай пастановай канфіскавала ў іх гэты надзел бязвыплатна, не вяртаючы 10 мільёнаў даляраў, за якія гэты надзел быў набыты. У 2015 годзе знайшоўся новы інвестар з Арабскіх Эміратаў, які плануе пабудаваць там гіганцкі гатэльны комплекс.

Чые грошы, на думку спецыяліста, прыходзяць у Беларусь пад выглядам інвестыцый з Арабскіх Эміратаў? Чаму ў Беларусі разганяюцца заробкі і паніжаюцца стаўкі, але інфляцыя – усё роўна нізкая? Што можа адбывацца з айчыннай гаспадаркай у агляднай будучыні? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках