20 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прадухіліў «шатдаўн» у ЗША

Трамп прадухіліў «шатдаўн» у ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт падпісаў указ, які гарантуе фінансаванне федэральных урадавых установаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер, 21 лістапада, падпісаў указ, які гарантуе фінансаванне федэральных урадавых установаў да 20 снежня, тым самым часова прадухіліўшы закрыццё часткі гэтых установаў ("шатдаўн"), што магло б здарыцца ўжо 22 лістапада, паведамляе dw.com.

Раней адпаведны законапраект быў ухвалены Сенатам ЗША, кантраляваным рэспубліканцамі, і Палатай прадстаўнікоў ЗША, дзе большасць у Дэмакратычнай партыі.

Кангрэс ЗША зноў адхіліў захады Трампа ва ўзвядзенні сцяны на мяжы з Мексікай

Цяпер да 20 снежня кангрэсмэнам абедзвюх палатаў трэба будзе распрацаваць план фінансавання ўрада. Мяркуецца, што распрацоўка законапраекта развяжа праблему з размеркаваннем сродкаў на працу федэральных установаў да канца фінансавага года 30 верасня 2020 года.

Пагроза "шатдаўнам" і працэдура імпічменту

Пачынаючы з ліпеня 2018 года, Трамп не раз пагражаў "шатдаўнам" федэральнаму ўраду, калі дэмакраты ў Кангрэсе не падтрымаюць прапанаваны ім законапраект пра ахову межаў, які сярод іншага прадугледжвае будаўніцтва загараджальных збудаванняў на мяжы з Мексікай. Гэта прадугледжвае вылучэнне некалькіх мільярдаў даляраў.

Акрамя таго, працы Кангрэсу ў распрацоўцы законапраекта пра фінансаванне федэральнага ўрада можа перашкодзіць працэдура імпічменту амерыканскаму прэзідэнту. Першыя публічныя слуханні ў рамках гэтай працэдуры прайшлі ў Палаце прадстаўнікоў 13 лістапада.

Дэмакраты ў Кангрэсе ініцыявалі расследаванне пра магчымае злоўжыванне ўладай з боку прэзідэнта Трампа, мяркуючы, што ён спрабаваў выкарыстаць замежны ўрад для таго, каб паўплываць на зыход прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 31 кастрычніка ўхваліла рэзалюцыю пра імпічмент, Трамп у сваю чаргу назваў гэта "найвялікшым паляваннем на ведзьмаў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках