19 красавiка 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўзбраенне NATO прыняты найноўшы выведвальны беспілотнік

На ўзбраенне NATO прыняты найноўшы выведвальны беспілотнік

Першы апарат прызямліўся на авіябазе ваенна-марскіх сілаў NATO на Сіцыліі.

NATO прыняла на ўзбраенне першы выведвальны беспілотнік вытворчасці амерыканскай кампаніі Northrop Grumman. У чацвер, 21 лістапада, лятальны апарат даўжынёй блізу 15 метраў прызямліўся на авіябазе ваенна-марскіх сілаў альянсу Сіганела на востраве Сіцылія пасля амаль 22-гадзіннага пералёту, паведамляе dw.com.

Усяго на ўзбраенне NATO павінны паступіць пяць такіх беспілотнікаў. Паводле звестак, пададзеных урадам ФРГ, затраты на вытворчасць новых выведвальных дронаў склалі блізу 1,3 мільярдаў еўраў. Прыкладна 1/3 ад гэтай сумы складаюць нямецкія інвестыцыі.

Акрамя таго, больш за 130 вайскоўцаў бундэсвера будуць накіраваныя для ўдзелу ў так званай сістэме наземнага сачэння NATO (Alliance Ground Surveillance, AGS). 122 з іх будуць адкамандаваныя на базу Сіганела.

Як удакладняе dpa, новыя беспілотнікі створаныя на базе амерыканскай мадэлі дрона Block 40 Global Hawk, аднак мадыфікаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Паўночнаатлантычнага альянсу. Яны здольныя лётаць на вышыні да 18,3 кіламетраў, знаходзячыся ў паветры да 32 гадзінаў. Мяркуецца, што гэтыя апараты могуць быць выкарыстаныя для палётаў над Афганістанам.

Раней, 20 лістапада, паведамлялася, што генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг станоўча адгукаўся пра ініцыятыву міністра замежных справаў ФРГ Хайка Маса (Heiko Maas) датычна рэформы NATO і назваў яе "каштоўнай". Мас прапанаваў склікаць экспертную камісію пад кіраўніцтвам Столтэнберга, якая выпрацуе прапановы для ўмацавання палітычнага супрацоўніцтва паміж чальцамі альянсу. У фокусе ўвагі гэтай камісіі могуць апынуцца і стасункі паміж NATO і Крамлём.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках