28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў метэарытах цукар

6
Навукоўцы знайшлі ў метэарытах цукар
АРХІЎНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: GLOBAL LOOK PRESS

Цукар знайшлі ў метэарытах, якім мільярды гадоў.

Міжнародная група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Ёсіхіра Фуракавы з японскага інстытута Тахоку знайшла рыбозу і цукар у метэарытах, якім мільярды гадоў.

Пра гэта паведамляе CNN.

У трох метэарытах, адзін з якіх упаў у Аўстраліі ў 1969 годзе, знайшлі шэраг відаў цукроў. Найбольш цікавая для навукоўцаў рыбоза, таму што яна з'яўляецца надзвычай важнай у біялогіі чалавека – яна частка рыбануклеінавай кіслаты (РНК), якая сінтэзуецца ў клетках усіх клеткавых жывых арганізмаў.

Раней у навукоўцаў не атрымлівалася знайсці цукар у метэарытах, група Фуракавы змагла зрабіць гэта дзякуючы новаму метаду экстракцыі рэчываў.

Аўтары даследавання адзначаюць, што верагоднасць таго, што гэтыя віды цукру патрапілі ў склад метэарыта ўжо на Зямлі, вельмі малая.

Такім чынам, наяўнасць у такіх старажытных аб'ектах цукроў і рыбозы сярод іншага даказвае, што яны маглі трапіць на Зямлю і спрыяць утварэнню функцыянальных біяпалімераў, як РНК. Паводле адной з тэорый, менавіта РНК была першай формай жыцця на Зямлі. Таксама гэта даказвае, што цукар разам з метэарытамі можа трапляць на іншыя землепадобныя планеты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках