19 красавiка 2024, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'еру Ізраіля высунулі абвінавачванні

4
Прэм'еру Ізраіля высунулі абвінавачванні
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ
ФОТА: REUTERS

Біньяміну Нетаньяху высунулі абвінавачванні паводле трох крымінальных справаў.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паўстане перад судом паводле абвінавачванняў у карупцыі. У чацвер, 21 лістапада, Міністэрства юстыцыі Ізраіля заявіла, што Нетаньяху абвінавачваецца ў махлярстве, карупцыі і дзяржздрадзе. Раней Нетаньяху неаднаразова адпрэчваў усе абвінавачванні на свой адрас, заяўляючы пра "паляванне на ведзьмаў". Акрамя таго, ён выключыў сваю адстаўку ў выпадку высоўвання яму абвінавачванняў, паведамляе DW.

Адзін з выпадкаў тычыцца падазрэнні ў тым, што Нетаньяху, у бытнасць сваю міністрам сувязі, падаў кампаніі Bezeq юрыдычныя льготы. У адказ СМІ, якое належыць канцэрну, павінна было асвятляць дзейнасць Нетаньяху ў станоўчым ключы.

Акрамя таго, сцвярджаецца, што Нетаньяху і ягоная сям'я ў перыяд з 2007 да 2016 года прымалі ад двух бізнэсмэнаў падарункі, уключаючы ювелірныя ўпрыгажэнні, на агульную суму адзін мільён шэкеляў (блізу 230 000 еўраў). Паводле звестак паліцыі, гэта былі незаконныя ахвяраванні амерыканскага прадусара Арнона Мілчана і аўстралійскага бізнэсмэна Джэймса Пакера.

Як паведамляецца, Нетаньяху таксама прыкладаў намаганні, каб пра яго ў станоўчым ключы пісала важная ізраільская газета "Едзіот Ахранот", у адказ на гэта ён нібыта быў гатовы аслабіць уплыў іншай газеты.

Як сцвярджае ізраільскі эксперт Юваль Шані з Ізраільскага інстытута дэмакратыі (IDI), у Нетаньяху цяпер ёсць 30 дзён, каб падаць заяўку на наданне яму парламенцкага імунітэту ад судовага пераследу. У IDI сцвярджаюць, што паводле закону пасля высоўвання абвінавачванняў Нетаньяху не абавязаны сыходзіць у адстаўку. Калі палітыка прызнаюць вінаватым у хабарніцтве, яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. У выпадку прызнання вінаватым паводле абвінавачванняў у махлярстве і дзяржздрадзе, максімальны тэрмін пакарання складзе тры гады пазбаўлення волі.

На нядаўніх выбарах у Ізраілі, якія прайшлі 17 верасня, блок Бені Ганца, атрымаўшы 33 з 120 мандатаў, стаў мацнейшай парламенцкай сілай. "Лікуд" Нетаньяху заняў другое месца, атрымаўшы 32 мандаты. Аднак ні адна з партый і іх хаўруснікі не маюць большасці ў 61 мандат, неабходнай для фармавання ўрада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках