29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Як смяяліся з Брэжнева, так будуць смяяцца і з Лукашэнкі

22
Станіслаў Шушкевіч: Як смяяліся з Брэжнева, так будуць смяяцца і з Лукашэнкі
СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларусы аб'яднаюцца і перамогуць гэтую ўладу.

Сёння ў Вільні праходзіць ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага вызваленчага паўстання 1863 года. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях:

- Не прыехаць на развітанне з Каліноўскім - гэта здрада сваёй Радзіме. А сённяшняя ўлада ў Беларусі настолькі вернападданая ў дачыненнях да Расеі, што не прыехала на развітанне з нацыянальным героем. Паміж нашымі часамі і эпохай Каліноўскага можна правесці паралелі. Толькі тады намі кіраваў намеснік з Расеі, а цяпер ёсць як бы ўлада, але яна - здраднцкая. Гэтая ўлада - проста ваяўнічае невуцтва. Але зняважыць Каліноўскага немагчыма. Таму - ганьба гэтай уладзе здраднікаў.

Я не чакаў, што тут будзе такое мора беларускіх нацыянальных сцягоў. Гэта значыць, што Беларусь жывая і будзе жыць - насуперак гэтай уладзе. Беларусы выжывалі і ў горшых умовах, і я ўпэўнены, што працэс павернецца ў іншы бок, беларусы аб'яднаюцца і перамогуць гэтую ўладу. Лукашэнка пануе ўжо даўжэй, чым Брэжнеў. Як смяяліся з Брэжнева, так будуць смяяцца і з Лукашэнкі, - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках