25 красавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-начальніку з СК далі шэсць гадоў калоніі

11
Экс-начальніку з СК далі шэсць гадоў калоніі

Пракурор прасіў тры.

Абвешчаны прысуд паводле справы Андрэя Качура, былога начальніка аддзела цэнтральнага апарата СК. Яго прызналі вінаватым у падбухторванні да дачы хабару на суму 25 тысяч даляраў і прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінаваўца запытваў для былога супрацоўніка Следчага камітэта тры гады калоніі, паведамляе tut.by.

Андрэй Качур спакойна ўспрыняў прысуд. У суд ён прыйшоў з вялікай клецістай торбай з рэчамі - чакаў, што яго возьмуць пад варту проста падчас абвяшчэння прысуду. Падчас следства, нагадаем, ён знаходзіўся на волі.

У лютым 2019 года Качуру былі выстаўлены абвінавачанні ў карупцыйным злачынстве. У СК ён адказваў за кадравую і ідэалагічную працу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках