20 красавiка 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ выйшла з Жэнеўскай канвенцыі аб абароне цывільнага насельніцтва падчас вайны

24
РФ выйшла з Жэнеўскай канвенцыі аб абароне цывільнага насельніцтва падчас вайны
ФОТА: ТАСС

Адпаведны ўказ падпісаў Пуцін.

Расейская Федэрацыя выйшла з Жэнеўскай канвенцыі аб абароне цывільнага насельніцтва падчас міжнародных узброеных канфліктаў. Адпаведны закон 12 лістапада падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, гаворыцца на сайце Сістэмы забеспячэння заканадаўчай дзейнасці.

Паводле тэксту дакумента, Расея больш не прызнае артыкул дадатковага пратаколу да канвенцыі пра прызнанне юрысдыкцыі адмысловай камісіі ААН выконваць ролю судовага органа, які разглядае парушэнні.

Дакумент Дзярждума РФ зацвердзіла 24 кастрычніка, а Савет Федэрацыі ўхваліў 6 лістапада.

Так, ААН больш не зможа судзіць Расею за парушэнне правоў цывільных асоб падчас вайны.

Чацвёртая Жэнеўская канвенцыя аб абароне цывільнага насельніцтва ў мірны час была прынятая ў 1949 годзе. Дакумент накіраваны на абарону людзей падчас міжнародных ваенных канфліктаў.

Дадатковы пратакол быў падпісаны СССР у 1977 годзе. Дакументам засноўвалася міжнародная камісія ў расследаванні меркаваных парушэнняў гуманітарнага права пры ўзброеных канфліктах.

У кастрычніку 2019 года генеральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш прадставіў даклад, якім ААН прызнае парушэнні Расеяй Жэнеўскіх канвенцый, якая свядома перасяляе людзей з мацерыковай часткі ва ўкраінскі Крым у спробах змяніць дэмаграфічную сітуацыю акупаванай паўвыспы.

Расейская "Парламенцкая газета" ў кастрычніку пісала, што з 1991 года камісія "фактычна не выконвае сваіх функцый", а прадстаўніка РФ у яе складзе няма.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках