24 красавiка 2024, Серада, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Каліноўскі першым успрымаў беларусаў як асобную палітычную нацыю

1
Тадэвуш Кандрусевіч: Каліноўскі першым успрымаў беларусаў як асобную палітычную нацыю
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Кіраўнік Каталіцкага касцёла выступіў у кафедральным саборы ў Вільні са слязамі на вачах.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года. Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч выступіў у кафедральным саборы:

- Паўстанцы былі прадстаўнікамі розных народаў і веравызнанняў, але ўсе яны ваявалі за свабоду. Сярод іх і Каліноўскі, сын беларускага народа. Таму гэтая падзея мае асаблівае значэнне для Беларусі. Каліноўскі першым успрымаў беларусаў як асобную палітычную нацыю. Нішто так не аб'ядноўвае, як кроў, пралітая ў супольнай барацьбе за свабоду. Сімвалічна, што паўстанцаў хаваюць у Вільні - горадзе, які аб'ядноўвае літоўцаў, палякаў і беларусаў. Вечны спакой дай іх душам, Госпадзе! - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч са слязамі на вачах.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках