24 красавiка 2024, Серада, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітанас Наўседа: Каліноўскі вёў на барацьбу беларусаў

Гітанас Наўседа: Каліноўскі вёў на барацьбу беларусаў
ФОТА: BELSAT.EU

Прэзідэнт Літвы ўшанаваў памяць паўстанцаў Каліноўскага.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў на мерапрыемстве:

- Усё таемнае калісьці становіцца відавочным. Так і гара Гедыміна адкрыла нам сваю таямніцу. Прыклад паўстанцаў Каліноўскага, хоць яго і спрабавалі замаўчаць, натхніў наступныя пакаленні патрыётаў на барацьбу за незалежнасць. Нарэшце мы бачым, як іх целы падымаюць з безназоўнай ямы, дзе іх хацелі схаваць расейскія ўлады. Гэта перапахаванне дазваляе нам па-новаму асэнсаваць гісторыю 19 стагоддзя. Наша сувязь з паўстанцамі ніколі не была такой моцнай, як сёння. Іх барацьба, іх ідэі прывялі да ўзнікнення сучасных дзяржаў. Каліноўскі вёў на барацьбу беларусаў, Серакоўскі натхняў літоўскамоўных удзельнікаў паўстання. Гэта дае прыклад і надзею ўсім народам, якія бралі ўдзел у паўстанні. Кліч паўстанцаў да свабоды актуальны і дагэтуль. У свеце ёсць прагматычная палітыка, але ёсць і ідэалы. Дэспаты жорстка задушылі паўстанне. Сучасныя дэспаты хочуць паўтарыць гэты цыкл. Але пакуль жыве жаданне свабоды, ніякі дэспат не можа нічога зрабіць такім людзям, - сказаў Наўседа.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках