29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды ў Вільні: Нешта такое я бачыў толькі на Плошчы ў 2010 годзе

5
Жыхар Ліды ў Вільні: Нешта такое я бачыў толькі на Плошчы ў 2010 годзе
Фота: nn.by

Перапахаванне Каліноўскага дасць імпульс беларусам для далейшай барацьбы.

Сёння ў Вільні праходзіць урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў - удзельнікаў нацыянальнага-вызвольнага паўстання 1863 года. На ўрачыстасці прыехалі людзі з розных рэгіёнаў Беларусі. Жыхар Ліды захоплены колькасцю беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі.

- Сёння мы тут аддаём даніну памяці нашаму нацыянальнаму герою. Вельмі прыемна, што тут сабраліся ў асноўным беларусы. Мора нашых сцягоў проста натхняе. Нешта такое я бачыў толькі на Плошчы ў 2010 годзе. Думаю, што гэта не пройдзе проста так. Упэўнены, што перапахаванне Каліноўскага ў Вільні дасць імпульс беларусам для далейшай барацьбы.

Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю ўрачыстага перапахавання Каліноўскага і паўстанцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках