23 студзеня 2020, Чацвер, 0:12
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Гішпаніі будуць судзіць дзядзьку Асада

1
У Гішпаніі будуць судзіць дзядзьку Асада
БАШАР АСАД

Яшчэ вясной улады Гішпаніі наклалі арышт на рахункі і маёнткі дзядзькі сірыйскага дыктатара.

Гішпанія рыхтуецца да судовага разбору справы ў адмыванню грошай дзядзькам сірыйскага кіраўніка Башара Асада.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Вышэйшы суд Гішпаніі ў пятніцу паведаміў, што суддзя скончыў разгляд справы. У пракуратуры ёсць дзесяць дзён, каб пракаментаваць рэкамендацыю суддзі аб прадаўжэнні справы, што ўважаецца за фармальнасць, пасля чаго будзе ўстаноўлены дзень пачатку судовага разбору.

Два гады таму Вышэйшы суд канфіскаваў больш за 600 млн еўраў актываў, якія, як уважаецца, звязаныя з Рыфатам аль-Асадам.

Рыфат Асад з'яўляецца родным братам экс-прэзідэнта Сірыі Хафеза Асада, які кіраваў рэспублікай з 1971 да 2000 года. У 1983 годзе на фоне хваробы брата ён узяў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту, якая скончылася правалам.

Пасля гэтага ён быў высланы з Сірыі і фактычна адхілены ад палітычнага жыцця ў краіне, намінальна захаваўшы шэраг пасад да 1998 года. Цяпер ён жыве ў выгнанні паміж Францыяй і Брытаніяй.

Рыфата Асада падазраюць у тым, што яму ўдалося забраць з дзяржаўнай казны больш за 300 млн даляраў. На гэтыя грошы ён з'ехаў у Францыю, дзе ў 1984 годзе пачаў набываць нерухомасць. Пазней ён пачаў набываць нерухомасць у Гішпаніі. Увогуле, падчас следства былі выяўленыя 503 аб'екты нерухомасці, якія належаць сям'і Асада. Агульны кошт нерухомасці складае 691 млн еўраў.

Раней аналагічнае расследаванне было распачатае ў Францыі, дзе была арыштаваная маёмасць на суму 90 млн еўраў.

У 2017 годзе Швайцарыя пачала расследаванне справы супраць Рыфата Асада за ваенныя злачынствы, якія ён мог учыніць у 1980-х гадах, калі камандаваў вайсковымі падраздзяленнямі, якіх абвінавачваюць у забойстве тысяч мірных жыхароў.