29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель скончыў тыдзень зніжэннем да асноўных валют

Беларускі рубель скончыў тыдзень зніжэннем да асноўных валют

Вынікі таргоў у Менску 22 лістапада.

У пятніцу, 22 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі на гэтым тыдні, піша belrynok.by.

Пасля таргоў на БВФБ 22 лістапада 2019 года склаліся наступныя курсы:

курс даляра ЗША вырас у параўнанні з папярэднімі таргамі на 0,0022 BYN (+0,11%) і быў зафіксаваны на ўзроўні 2,0479 BYN/USD;

курс еўра вырас на 0,0003 BYN (+0,01%) і пасля таргоў склаў 2,2682 BYN/EUR;

курс расейскага рубля вырас на 0,0126 BYN (+0,30%) за 100 RUB і склаў 3,2090 BYN/100 RUB.

Абарачэнне ў гандлі далярам ЗША на таргах БВФБ 22 лістапада склала 31,856 млн BYN, знізіўшыся ў параўнанні з аб'ёмам на папярэдніх таргах (52 382 000 BYN). Аб'ём гандлю еўра склаў 15,741 млн BYN, што трохі ніжэй за аб'ём таргоў 21-га лістапада (16 245 000 BYN). Аб'ём гандлю праз расейскі рубель у параўнанні з аб'ёмам таргоў у чацвер знізіўся і склаў 9,535 млн BYN (на папярэдніх таргах аб'ём гандлю расейскім рублём складаў 22,103 млн BYN).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках